Работа с отдачей — вот главная задача

Работа с отдачей - вот главная задача

У СВК “Караліно” актыўна вядзецца ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм. Займае гэта культура 388 га. У дзень нашага прыезду “каралеву палёў” убіралі за пясчана-гравійным кар’ерам “Кашалі”, зялёную масу адвозілі на тэрыторыю новага малочнатаварнага  комплексу.

Работа с отдачей - вот главная задача

– Сёння пачалі закладку чацвёртай сіласнай траншэі, – адзначае галоўны аграном сельгаскааператыва Раіса Яцулевіч. – Ураджайнасць кукурузы складае 314 ц/га. Для нашых нізкабальных земляў – не так і дрэнна. Людзі рабілі ўсё магчымае, каб культура вырасла ўмалотнай, але вельмі многае залежыць ад надвор’я. Для нашага пага-лоўя жывёлы неабходна нарыхтаваць12837 т сіласу. Задача складаная, але выканальная.

Для ўборкі кукурузы ў гаспадарцы ёсць корманарыхтоўчыя камбайны “КЗР-10” і “КВК-800”, на якіх добрасумленна працуюць Аляксандр Маркоўскі і Мікалай Масальскі. Тэхніка падрыхтавана выдатна. Механізатары добра разумеюць, што на кукурузным полі прастояў не павінна быць. Трактарысты Мікалай Шпетны і Аляксандр Лухтан, вадзіцелі Павел Яцулевіч, Казімір Палубінскі і прыкамандзіраваныя з ААТ “Зэльвенская сельгасхімія” Анатолій Лудзіч і Віктар Пяткевіч пад загрузкай не за-трымліваюцца і перавезлі ўжо 4800 т кукурузы.

Тры месяцы таму ў сельгаскааператыў паступіў новы пагрузчык “Амкадор”. Магутную тэхніку даверылі вопытнаму механізатару Валерыю Плаўскаму. Цяпер ён заняты на трамбоўцы сіласнай масы днём, а ноччу гэтай работай займаецца Віктар Масальскі. У выніку ў гаспадарцы ўжо нарыхтавана 3860 т сіласу, ці 

30 % ад плана.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.