Работать на позитивное настроение людей

Такая задача ставілася перад ідэалагічным актывам  Гродзеншчыны на семінары ў Смаргоні, які праходзіў з удзелам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Радзькова.

Работать на позитивное настроение людей

 

 

Намеснікі старшыняў аблвыканкамаў, якія курыруюць пытанні ідэалагічнай работы, начальнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, актывісты грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і БРСМ, галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі вобласці і іншыя ідэалагічныя работнікі на практыцы знаёміліся з прыкладамі эфектыўнага вырашэння сацыяльна значных праблем у працоўных калектывах.

На пачатку работы семінара гасцей чакаў прыемны сюрпрыз: на пляцоўцы каля будынка гарадскога ЗАГСа  была адкрыта скульптурная кампазіцыя «Дрэва шчасця». Маладая пара, якая рэгістравала ў гэты дзень свой шлюб, пад гучныя апладысменты прысутных перарэзала чырвоную стужку. У ЗАГСе быў наладжаны марафон сацыяльна значных ініцыятыў. Асаблівую цікавасць выклікалі праекты «Лепшая творчая сям’я», дабрачынная акцыя «Анёл у тваім сэрцы», «Жывая гісторыя», «Сто ідэй для Беларусі».

Удзельнікі семінара наведалі шэраг прамысловых і сацыяльных аб’ектаў Смаргоні.

У час выступлення на пленарным пасяджэнні Аляксандр Радзькоў адзначыў, што асноўнымі прынцыпамі сённяшняй ідэалагічнай работы з’яўляюцца своечасовасць, комплекснасць і сістэмнасць. Пры гэтым вельмі важна яшчэ ўлічваць пачуццё меры.

Гучала на семінары і тэма маючых адбыцца выбараў у органы мясцовай улады. Абмяркоўвалася эфектыўнасць сумесных дзеянняў прафсаюза і адміністрацыі, пытанні прафесійнай арыентацыі моладзі, фарміравання ў насель-ніцтва палітычнай свядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Размова ішла і аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў рашэнні сацыяльна значных праблем насельніцтва.

Падводзячы вынікі семінара, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Жук выказаў спадзяванні, што насычаная інфармацыяй і практычнымі прыкладамі сустрэча ідэолагаў стане пачаткам новага этапу эфектыўнай работы, дзякуючы якой будзе дасягнута і новая якасць жыцця людзей.

 

Сустрэча ідэалагічных работнікаў у Смаргоні завяршылася дабрачыннай акцыяй «Грамадскія арганізацыі – школе». Каштоўныя падарункі атрымалі лепшыя настаўнікі, вучні, а таксама шматдзетныя сем’і.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.