Работают на результат

Работают на результат

Філіял “Князева” – адна з тых гаспадарак, якія паступова павялічваюць вытворчасць малака. Тут кожны дзень рэалізоўваецца дзяржаве каля 23 т гэтай каштоўнай прадукцыі, ці 112,5 % да леташняга паказчыка. Шмат яе ідзе на продаж і з малочнатаварнага комплексу “Лебядзі”, які ўзначальвае Павел Плюшчэвіч. Два гады таму пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ён працаваў памочнікам начальніка МТК, а потым і сам стаў кіраўніком.

–У верасні спаўняецца 2 гады, як  завяршылася першая чарга рэканструкцыі старой фермы, – адзначае Павел Алегавіч. – Пластыкавае шкленне даху дае магчымасць поўнасцю адмовіцца ад выкарыстання электрычнасці для асвятлення ў дзённы час. Працуе камп’ютарная сістэма ідэнтыфікацыі, якая пастаянна сочыць за станам кароў. У даільнай зале – “дывановае пакрыццё”, што робіць перамяшчэнне жывёлы больш зручным і бяспечным. Устаноўка “Вестфалія” забяспечвае адначасовае даенне адразу 40 кароў.

Кіраўніцтвам комплексу вядзецца пастаянны  вытворчы і грамадскі кантроль за станам тэхналагічнага абсталявання, выкананнем працоўнай дысцыпліны, захаваннем тэхнікі бяспекі пры выкананні работ па доглядзе і абслугоўванні жывёлы. Пасля завяршэння ранішняй дойкі ў памяшканнях адразу наво-дзіцца парадак. А гэта – значны аб’ём работы, бо штодзённа праз даільную залу праходзіць больш за 570 кароў. Надой на кожную з іх складае па 15,5 кг малака, што на 800 г больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Усё малако прадаецца вышэйшым гатункам.

Работают на результат

Безумоўна, якасць малочнай прадукцыі залежыць не толькі ад тэхнічнага забеспячэння, але і многіх іншых фактараў, у ліку якіх строгае захаванне тэхналогіі даення. У гэтай справе на першым плане – сумленне саміх работнікаў.  Дысцыпліна, адказнасць за работу, свядомасць і руп-лівасць – паўсядзённыя складальнікі працы даярак Алены Супруновіч, Тэрэзы Кавалевіч, Таццяны Завальнюк і Вольгі Каламенскай. Кожную раніцу ў 4.45 дзве з іх ужо на сваіх рабочых месцах. Дойкі пачынаюцца ў 5, 12 і 19 гадзін. Такім чынам, мінімум да 21.00 яны знаходзяцца на комплексе. Па такім жа графіку працуюць слесары па абслугоў-ванні малочнага абсталявання Валянцін Масюк і Павел Бондар. Разам з імі да працы прыступаюць і загоншчыкі кароў Вольга Яскевіч, Ірына Халупа і Таццяна Чура. У гэтых жанчын графік крыху іншы: дзве працуюць, трэцяя – на выхадным. У іх абавязкі таксама ўваходзіць падтрыманне парадку і чысціні ў месцах утрымання кароў і асемінатарскіх пунктах.

Шмат работы ў жывёлаводаў Яўгенія Чарнеўскага, Аляксандра Доўкшы і Віктара Сасноўскага. Яны падтрым-ліваюць пастаянны парадак на кармавых сталах дойнага статка (у начны час гэтай справай займаюцца вартаўнікі Анатолій Скіба і Генрых Буцько), затарваюць канцэнтраты ў мяшкі, раздаюць сена, падсцілаюць кароў і выконваюць шмат іншай работы. З гэтым усім яны паспяхова спраўляюцца.

Работают на результат

У ліку лепшых работнікаў Павел Плюшчэвіч называе і цялятніц. Так, цялят да месячнага ўзросту пастаянна даглядае Наталля Вязава. Затым перадае іх Алене Грынцэвіч. А старэйшыя знаходзяцца пад наглядам Таццяны і Вячаслава Краўчукоў. Калі хоць адно з іх захварэе, работнікі разам з ветэрынарам прымаюць усе меры, каб вылечыць яго. Таму захаванасць пагалоўя на ферме 100-працэнтная і прывагі заўсёды высокія.

Каля 300 галоў цялушак аднаўлення і кароў першым цялём даглядае Станіслаў Макарэвіч. Аб яго стараннасці лепш за ўсё сведчаць лічбы – звыш 1 кг прываг. 

Добрыя словы выказаў кіраўнік комплексу ў адрас механізатараў. Так, двойчы ў дзень рэзку кармоў у траншэях і загрузку масы ў кормараздатчык ажыццяўляе Аляксандр Кароткі, а дастаўляе яе жывёле Станіслаў Кузьміч. Не меншая нагрузка і ў Іосіфа Вановіча, які пастаянна займаецца выдаленнем гною з жывёлагадоўчых памяшканняў.

У атрыманні высокіх надояў малака і прываг ёсць значная заслуга і спецыялістаў. Пасля вучобы ў Віцеб-скай акадэміі ветэрынарнай медыцыны тут другі год працуе ветэрынарны ўрач Ана-стасія Жукоўская. Дзяўчына зарэкамендавала сябе добрым работнікам, аб чым сведчыць і адсутнасць падзяжу цялят. У прафесійным станаўленні маладому спецыялісту  значную дапамогу аказаў ветфельчар Станіслаў Кавалевіч. Памочнікам начальніка комплексу працуе Аляксандр Варановіч. Юнак нядаўна закончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. На першым месцы працы хутка асвоіўся, добра ведае калектыў, адказна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў.

Для работнікаў комплексу створаны належныя бытавыя ўмовы. Абсталяваны душавыя кабіны, пакоі для адпачынку. Калі ёсць жаданне, можна і чаю папіць, і абед заказаць. Для кагосьці, магчыма, нязначныя дробязі, але жывёлаводы далёка не ўсіх ферм могуць пахваліцца такімі ўмовамі працы на рабочых месцах. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.