Работнікі культуры прынялі ўдзел у абласным свяце млынароў

Работнікі сферы культуры Зэльвеншчыны ў мінулыя выхадныя прынялі ўдзел у самабытным абласным свяце млынароў, якое штогод праходзіць у Адэльску.

На гэты раз раён прадстаўлялі кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Кашалёўская скарбонка” Лідзія Кіслая і майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Аляксандр Ішчанка. Яны не толькі ўдзельнічалі ў розных забавах, але і знаёмілі гасцей свята з мясцовымі народнымі абрадамі, звязанымі з выпяканнем хлеба – галоўнага сімвала млынарства.

Дарэчы, млынарскія традыцыі Зэльвеншчыны прасякнуты вялікім жыццёвым вопытам. Таму і ўдзел у конкурсе “Хлебнае багацце Гродзеншчыны” стаў для зэльвенцаў асабліва рэзультатыўным. У намінацыі «Традыцыйнае печыва» Дыпломам першай ступені адзначана Лідзія Кіслая.

Тэрэза КАВАЛЕВІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены