Радасць вечнага жыцця

2086 Радаўніца заўсёды адзначаецца ў аўторак на другі тыдзень пасля Вялікадня. Сёлета яна выпала на 21 красавіка. На Радаўніцу родныя і блізкія ходзяць на могілкі, каб пахрыстасавацца з памерлымі. У гэты дзень грэх думаць пра смерць, так як свята паходзіць ад слова “радасць”. Радасць, бо Хрыстос перамог смерць. Напярэдадні ці з самага ранку ў цэрквах служаць памінальную літургію. Яна не засмучае, а радуе. У храмах спяваюць: “Хрыстос Уваскрэс”. Веруючыя падаюць запіскі за спачын падчас паніхіды. Пасля памінальнай літургіі і паніхіды вернікі Хрэсным ходам накіроўваюцца на могілкі. I хоць існуе звычай класці на магілы трапезу, у тым ліку велікоднае яйка, права- слаўная царква не ўхваляе гэтага, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва і добрыя справы ў памяць пра іх. Каля магіл памерлых родныя моляцца, запрашаюць святара для здзяйснення літыі. Затым дзеляцца ве-лікоднай радасцю аб уваскрасенні Хрыста з тымі, хто ўжо пакінуў гэты свет. Прыйшоўшы дадому, уся радня збіраецца за сталом і памінае памерлых, у першую чаргу, куцёй, асвечанай у царкве, пасля падаюцца аладкі. На памінальным стале прысутнічаюць кісель, пірагі, мяса, студзень. Тое, што традыцыя адзначаць Радаўніцу захавалася і ў наш час, тлумачыцца духоўнай патрэбай людзей не губляць сувязь са сваімі продкамі. І тое, што сённяшні абрад памінання памерлых мала чым адрозніваецца ад таго, які праводзіўся стагоддзі таму, – яшчэ адно сведчанне існавання пераемнасці паміж пакаленнямі. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.