«Рождественские забавы» в Зельве собрали много жителей райцентра
Любяць зэльвенцы актыўна адпачываць і весяліцца. Пацвярджэннем таму – тэатралізавана-забаўляльная праграма “Калядныя забавы”, якую ў мінулы чацвер правялі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нават калючы мароз не перашкодзіў і дарослым, і малым сабрацца на плошчы гарадскога пасёлка.
Каб не забываліся народныя традыцыі і местачковыя асаблівасці святкавання Каляд, такія мерапрыемствы ладзяцца ў Зэльве штогод. Самадзейныя артысты пастараліся на славу – вечар быў цікавым для людзей рознага ўзросту.
Артысты-шчадроўшчыкі завіталі на мерапрыемства ў касцюмах Каляды, Казы, Мядзведзя, Дзеда Мароза, Чорта, Зорканошы. Яны спявалі, чыталі вершы, танцавалі, выказвалі шчырыя пажаданні на новы год. Хто хацеў даведацца пра свой лёс, мог паваражыць у цыганак. На плошчы ўвесь вечар не сціхаў дзіцячы смех. Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак было шмат жадаючых прыняць удзел у забавах.
Мясцовыя жыхары з задавальненнем віталі калядоўшчыкаў, дзякавалі за падораны святочны настрой.
Наталля МАЦЮК.
Комментарии отключены