С Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

1443 Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна! Шаноўныя ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Сялянская праца, дзякуючы якой поўняцца засекі краіны і забяспечваецца дастатак людзей, патрабуе максімальнай аддачы фізічных сіл, ведаў, уменняў. Адметна тое, што з кожным годам поспехі зэльвенскіх хлебаробаў становяцца больш важкімі–расце ўраджайнасць культур і прадукцыйнасць жывёл, стабілізуецца эканоміка гаспадарак. Але наперадзе больш маштабныя мэты. Сучасная сельская гаспадарка немагчымая без эфектыўнай мадэрнізацыі, фарміравання інавацыйнай мадэлі галіны. Упэўнены, што гэтыя вялікія планы будуць выкананы. За адданасць роднай зямлі, руплівае яе выкарыстанне, умацаванне аграрнай эканомікі і харчовай бяспекі рэгіёна і краіны ў цэлым выказваем шчырую ўдзячнасць усім работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі, абслугоўваючых арганізацый. Спадзяёмся, што і ў далейшым вы будзеце прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай, а наша зэльвенская ніва будзе шчодрай на ўраджай. Жадаем вам і вашым сем’ям добрага здароўя, шчасця, бадзёрасці і аптымізму, новых працоўных перамог у імя любімай Радзімы. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Спакон вякоў у нашай краіне умелі і любілі працаваць на зямлі, пагэтаму нялёгкая праца работнікаў аграпрамысловага комплексу заўсёды была ў пашане. Дзякуючы вашым старанням забяспечваецца харчовая бяспека, эканамічны і сацыяльны дабрабыт. У дзень свята жадаем вам здароўя, шчасця, поспехаў у працы. Няхай на ваш клопат хлебная ніва адгукаецца сваімі дарамі, радуе шчодрымі ўзыходамі і багатымі ўраджаямі! Ала Сопікава, Анатолій Коханаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! Сардэчна віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Гэта свята ўсіх тых, хто выбраў сваёй прафесіяй важную і неабходную справу, вынікі якой увасабляюцца ва ўрадлівасці палёў, багацці ўраджаю і ўзроўні жыцця кожнага з нас. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам – усім, хто добрасумленна працаваў і пайшоў на заслужаны адпачынак, заклаў слаўныя традыцыі, якія працягвае маладое пакаленне. Шчыра жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і невычэрпнай энергіі. Райкам прафсаюза работнікаў АПК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.