Са святам Божага Нараджэння!

Паважаныя зэльвенцы!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння.

Праз святло Віфлеемскай зоркі да людзей прыходзіць сведчанне непахіснай веры і ўсёабдымнай любові. Раство адорвае дзіўным пачуццём у чаканні новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам.
Светлыя калядныя святы пабуджаюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Запальваючы свечкі ў святую ціхую ноч, давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, шчасця, поспехаў у справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены