Са святам Нараджэння Хрыстова! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Шаноўныя зэльвенцы – хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Віншуем вас з радасным і поўным духоўнага зместу святам Божага Нараджэння!
Сам факт з’яўлення на Зямлі Бога-чалавека аб’ядноўвае нас у імкненні захаваць духоўныя каштоўнасці нашага народа, яго вялікую культурную спадчыну. Гэты святы дзень заўсёды напоўнены асаблівым хваляваннем і нясе людзям святло любові, умацоўвае веру ў лепшае, вучыць міласэрнасці і спагадзе.

Збіраючыся за шчодрым святочным сталом, мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці і дзякуем Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за росквіт нашай Беларусі.

Ад усяго сэрца жадаем усім цярпення, узважанасці і мудрасці, спакою, сямейнага шчасця, спаўнення запаветных жаданняў, а самае галоўнае – моцнага здароўя. Няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены