Са святам Нараджэння Хрыстова! Віншуе старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Шаноўныя вернікі Зэльвеншчыны! Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння!

Надыходзяць святочныя дні, напоўненыя прадчуваннем радасці і цудаў, у дамах вітае водар хвоі і мандарынаў, калі нават дарослыя дазваляюць сабе паверыць у казку.

Урачыстае свята Нараджэння Хрыстова натхняе нас на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Хай Божы Анёл абараняе нашы сем’і і атуляе сваім крылом мірнае неба нашай роднай Беларусі!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены