Счастье — это семейное благополучие
У Галынкаўскай школе ўжо шмат гадоў дзейнічае бацькоўскі лекторый. У склад яго ўваходзяць многія аўтарытэтныя сем’і, сярод якіх і сям’я Чэчат.
Іван Чэчат працуе вадзіцелем у мясцовым сельгаскааператыве. Ён кемлівы гаспадар і клапатлівы бацька. Яго жонка Алена – настаўніца пачатковых класаў Галынкаўскай СШ. Выхоўваць дваіх дзяцей – васьмікласніка Дзіму і дачушку Ангеліну – дапамагае дзядуля, які жыве разам з імі.
Усе абавязкі ў доме размеркаваны, і ніхто не сядзіць без работы. Адпачываць сям’я Чэчат любіць разам. Часта ездзяць у аквапарк, лядовы палац, на экскурсіі, ходзяць у паходы. Весела адзначаюць дні нараджэння, навагоднія святы. Цэлым рытуалам у гэтай сям’і з’яўляецца выбар падарункаў для родных.
Кажуць, яблык ад яблыні далёка не падае. Вось і дзеці сямейнай пары Івана і Алены выхаваныя, стараюцца добра вучыцца, у школе не прапускаюць ніводнага культурнага мера-прыемства. Малодшая Ангеліна вельмі любіць чытаць, таму на сямейным савеце было вырашана падарыць ёй на дзень нараджэння яркую ілюстраваную энцыклапедыю. Дзіма – аматар спорту. Раздзяляючы захапленне сына, бацькі набылі для яго клюшку, мяч і веласіпед.
Гледзячы на гэтых сапраўды шчаслівых людзей, шчыра радуешся. Хочацца, каб такіх сем’яў у нашай краіне было як мага больш.