Сентябрьский день торопит

Сентябрьский день торопит

Азімы клін СВК “Сынкавічы” адзін з самых вялікіх у раёне – 2250 га. З іх на 1050 га будзе вырошчвацца пшаніца і на 1200 га – трыцікале. Гаспадарка робіць стаўку на павелічэнне рэпрадукцыйнасці насення. Пры наяўнасці 700 т уласнага насення азімых зерневых закуплена 20 т элітных сартоў пшаніцы “фінезія” і “акцёр”, 22 т трыцікале сартоў “праметэй”, “вальтарыо” і “грэнада”.   

Сентябрьский день торопит

Днямі земляробы завяршылі ворыва глебы пад сяўбу азімых зерневых культур. Механізатары Генадзій Мамуль, Сяргей Варабей і Міхаіл Жак зараз заняты на ўздыме зябліва. Не так даўно ў гаспадарку паступіў новы камбінаваны пасяўны агрэгат “Хорш”, які даверылі вопытнаму механізатару Аляксандру Смаглею. Цяпер ён разам з Мікалаем Жылічам і Сяргеем Грэцкім, якія таксама працуюць на энерганасычаных трактарах “Джон- Дзір” з пасяўнымі агрэгатамі “Максідрыл”, актыўна праводзяць сяўбу азімых. На іх рахунку 1290 га засеяных плошчаў, што складае 57 % ад задання: па тэмпах сяўбы – лепшы вынік у раёне. У гэтым значная заслуга Станіслава Шышлоўскага, Валерыя Камужыцкага, Івана Літвін-чыка, Івана Лойкі і іншых механізатараў, якія займаюцца перадпасяўной падрыхтоўкай глебы і ўнясеннем мінеральных тукаў.

Сентябрьский день торопит

– Пасяўная кампанія ў сельгаскааператыве ідзе роўна, без зрываў і аўралаў, – адзначае галоўны аграном Аляксандр Парфенчык. – Пры паломцы тэхнікі механізатары стараюцца як мага хутчэй ліквідаваць няспраўнасці і выехаць на поле. Па папярэдніх пад-ліках, пасяўная будзе завершана да 25 верасня. 

Цукровыя буракі ў гаспадарцы займаюць 395 гектараў. Масавая ўборка іх яшчэ не пачалася. Убіраюць у межах заключанага на верасень дагавора, бо найбольшая цукрыстасць будзе яшчэ пазней. Тым не менш, Сяргей Скіруха на буракаўборачным камбайне “KLEINE” “салодкі корань” убраў з глебы на плошчы ў адзін гектар. Ураджайнасць гэтай культуры складае 378 ц/га. На ручную дапрацоўку, якую праводзяць сезонныя рабочыя на тэрыторыі збожжасушыльнага комплексу в.Елка, завезена 1700 тон. 

Асноўнай кармавой ку-льтурай у гаспадарцы лі-чыцца кукуруза. Яна сёлета займае 1496 га. Акрамя таго, нельга не ўлічваць і тую, што вырошчваецца на зерне, якое служыць добрай падтрымкай для абагачэння рацыёна кармлення жывёлы. Уборка яе яшчэ наперадзе. А вось ураджай зялёнай масы земляробаў задавальняе: на круг выходзіць па 348 цэнтнераў. Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра Парфенчыка, праблема кармавой базы ў кааператыве вырашана за кошт укаранення інтэнсіўнай тэхналогіі вырошчвання культуры, якая патрабуе комплекснага падыходу. Аляксандр Валянцінавіч патлумачыў, што ўся справа ў аптымальным агратэхнічным догля-дзе: пасеялі, зрабілі неабходныя далейшыя аперацыі. А парк сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі дазваляе своечасова ўбраць ураджай.

Шмат гадоў працуе ў кааператыве механізатар Сяргей Калодка. Яго калега Алег Цярэнцьеў у СВК “Сынкавічы” яшчэ нядаўна. У апошнія гады яны пастаянна заняты на нарыхтоўцы кармоў і ведаюць: усе культуры патрабуюць самых сур’ёзных адносін і высокай кваліфікацыі. За гады працы не аднойчы мянялася корманарыхтоўчая тэхніка, але, незалежна ад яе маркі і фірмы, механізатары заўсёды самыя рыхтуюць яе да работы. Цяпер на замацаваных за імі корманарыхтоўчых камбайнах “Ягуар” і “Крона” за дзень нарыхтоўваюць звыш тысячы тон кукурузы. Транспартным звяном, у складзе якога вадзіцелі Вячаслаў Латош, Юрый Дзя-нішчык, Генадзій Юшкевіч, Аляксандр Русак, Аляксандр Пракаповіч і механізатары Аляксандр Малец, Анатолій Шыла і Юрый Іскра, на зялёны корм і сілас перавезена 10430 тон зялёнай масы. У траншэі ўжо закладзена 9400 т сіласу. Трамбоўкай яго на трактарах “К-700” і “Амкадор” займаюцца Аляксандр Патап, Віктар Каўчун, Віктар Ленец, Аляксандр Петраш і Вячаслаў Калошыч. Яны стараюцца, каб слой зялёнай масы перад гэтай работай не перавышаў 15–20 сантыметраў. Рабочыя, якія знаходзяцца тут, пастаянна накрываюць краі траншэй плёнкай, каб у сілас не пападала дадатковая вільготнасць, з-за чаго ён пачынае псавацца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.