Сеют в юных душах зерно знаний и доброты
Напярэдадні Дня настаўніка педагогі раёна сабраліся ў раённым Доме культуры, каб адзначыць сваё прафесійнае свята, ушанаваць лепшых і прыемна правесці час. Тут можна было ўбачыць ветэранаў працы і тых, хто толькі пачынае рабіць першыя крокі ў гэтай так неабходнай усім прафесіі.
Цёпла павіншаваў прысутных са святам старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Ён адзначыў, што, дзякуючы плённай і творчай працы настаўнікаў, навучэнцы раскрываюць свае здольнасці, ганарова прадстаўляюць Зэльвеншчыну на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах. Ад імя мясцовай улады і сябе аса-біста ён пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Ян Станіслававіч уручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў настаўніку хіміі і біялогіі Цяглевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Людміле ІГНАЦЮК.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка ў сваім прывітальным слове да настаўнікаў адзначыў іх высокі прафесіяналізм, таленавітасць, энтузіязм і па традыцыі ўзнагародзіў лепшых з лепшых.
Шчыра вітала педагагічны корпус раёна старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Тамара Гойла. Усе самыя лепшыя словы ўдзячнасці за выдатную працу выказала яна педагогам.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Лілія Серык павіншавала са святам маладых калег і ўручыла ім падарункавыя сертыфікаты.
Гучалі на святочным мерапрыемстве віншаванні ад тых, каму педагогі аддаюць усе свае веды, вопыт і дабрыню – ад дзяцей. Самыя цёплыя і шчырыя словы адрасавалі вядучыя ў адрас настаўнікаў-юбіляраў і тых, хто, без перабольшвання, аддаў усё сваё жыццё гэтай вялікай справе.
Урачыстую атмасферу падтрымлівалі прыгожымі песнямі і танцамі таленавітыя дарослыя і юныя прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Свята закончылася, пачаліся працоўныя будні, якія прынясуць, упэўнены, новыя дасягненні і новыя перамогі.