Шаг к новым технологиям
Зэльвенскі раён – сельскагаспадарчы, і стаўка ў нас робіцца на далейшае развіццё аграрнай вытворчасці. Будуюцца новыя малочнатаварныя комплексы, праводзіцца рэканструкцыя і пераабсталяванне ўжо дзеючых ферм.
Як станоўчы прыклад у гэтай справе служыць філіял “Князева”. На працягу апошніх трох гадоў у гаспадарцы рэканструяваны дзве малочнатаварныя фермы і комплекс. Зараз вядуцца будаўнічыя работы на ферме “Падбалоцце”.
– Рэканструкцыя – не самамэта, – гаворыць намеснік дырэктара Павел Заяц, – а па-трабаванне часу. Яна садзейнічае не толькі павелічэнню аб’ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі, паляпшэнню яе якасці, але і павышэнню эфектыўнасці гаспадарання. Дзякуючы пераходу на сучасныя тэхналогіі наша гаспадарка цяпер больш малака здае класам “экстра”. Да таго ж, правядзенне рэканструкцыі гаспадарчым спосабам дазваляе зэканоміць значныя грашовыя сродкі.
Мне і раней даводзілася бываць на гэтых фермах. Змены, якія адбыліся тут у апошні час, – значны крок наперад.
На малочнатаварным комплексе “Падгрушаны” пачалі з мадэрнізацыі кароўнікаў, аднавілі даільную залу, устанавілі сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. У 2011 годзе былі пабудаваны два новыя кароўнікі на 200–220 галоў кожны для ўтрымання суха-стойных кароў і цялушак, аб-уладкаваны выгульныя пляцоўкі і спецыяльныя тэхнала-гічныя збудаванні.
Некалькі год таму на МТФ “Дзеркачы” з’явіўся новы малочны блок, устаноўлена высокатэхналагічнае даільнае і халадзільнае абсталяванне. Старыя будынкі набылі сучасны выгляд. Для зберажэння ў іх цяпла набылі спецыяльныя шторы на вокны. Але галоўнае – памяшканні пры-стасавалі для механізаванай раздачы кармоў і гноевыдалення. У новых стойлах кароў перавялі на бяспрывязнае ўтрыманне.
Крыху пазней пачалося будаўніцтва новага кароўніка на 240 галоў для сухастойных кароў і цялушак, а таксама выгульных пляцовак, пляцовак для часовага захоўвання гною і іншых збудаванняў. Сёлета тут завяршаецца ўзвядзенне цялятніка на 200 галоў.
Сапраўднай фабрыкай па вытворчасці малака пасля рэканструкцыі стала МТФ “Лебядзі”. У 2010 годзе тут пабудавалі новы даільны блок і два кароўнікі на 320 галоў кожны з выгульнымі пляцоўкамі, схо-вішчаў для травяністых кармоў і іншых тэхналагічных збудаванняў. Дзякуючы гэтаму палепшыліся ўмовы працы работнікаў фермы і ўтрымання жывёлы, а аўтаматызацыя асноўных працэсаў дазволіла скараціць колькасць працуючых. Сучаснае даільнае і халадзільнае абсталяванне дае магчымасць атрымліваць малако вышэйшага гатунку.
Праз некаторы час пачалі другую чаргу рэканструкцыі. Гаспадарчым спосабам праведзены капітальны рамонт двух старых кароўнікаў для ўтрымання сухастойных кароў і цялушак. Памяшканні пры-стасавалі для прымянення сучасных тэхналогій. Абуладкаваны пляцоўкі для выгулу жывёлы і кароткатэрміновага захоўвання гною. Акрамя гэтага пабудавалі памяшканне на 240 галоў для ўтрымання цялят, склад для канцэнтратаў і шэраг тэхналагічных збудаванняў.
Цяпер усе сілы накіраваны на рэканструкцыю МТФ “Падбалоцце”. Пачалі з рамонту старых кароўнікаў. Таксама былі зроблены дзве новыя сянажныя траншэі, якія дазваляюць мець неабходны запас сенажу і сіласу пры бяспрывязным утрыманні жывёлы.
Сёлета тут дадзены старт будаўніцтву двух новых кароўнікаў з сучаснай даільнай залай, адзін з якіх будзе зда-дзены ў лістападзе бягучага года. Прыемна назіраць, што з кожным днём ферма змяняе сваё аблічча. У хуткім часе сюды таксама прыйдуць новыя тэхналогіі.