Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Дарагія нашы матулі! Нізкі паклон за вашу нястомную працу і шчырую любоў. З іх пачынаецца бесклапотнае дзіцячае шчасце, нашы матулі з часам сталення становяцца апорай у любых сітуацыях.

Мы ганарымся беларускімі жанчынамі, якія абралі галоўным на сваім жыццёвым шляху мацярынства, паспяхова сумяшчаючы яго з самарэалізацыяй у прафесіі і грамадскай дзейнасці, сваім прыкладам выхоўваючы ў дзяцей любоў да Радзімы, павагу да старэйшых і імкненне стаць годным чалавекам.

Сардэчна віншую са святам усіх тых, каму давялося спазнаць радасць мацярынства, і ўсіх тых, каму пашчасціла адчуць цеплыню і ласку матчыных рук.
Шчыра жадаю, каб усіх нас як мага далей атуляла ад усіх нягод пяшчота матулінай душы. Здароўя, спакою і міру!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены