Шчасце ўдвая
Якое ж гэта шчасце – прытуліць да сэрца маленькага чалавечка, стаць для яго цэлым светам пад назвай “Мама”. І як нечакана павялічваецца радасць, калі шчасцяў ажно два! Яшчэ і адначасова! У Вольгі і Уладзіміра ЗАРУБА з Зэльвы амаль шэсць месяцаў назад нарадзілася “каралеўская” двойня – хлопчык Глеб і дзяўчынка Злата. Бацькі прызнаюцца, што гадаваць двойню ім наколькі радасна, настолькі і цяжка. Чаму? Таму што клопатаў роўна ў два разы больш. Але што турботы, прызнаецца маладая мама, калі побач два сонейкі, якія саграваюць мацярынскае сэрца. Якія вырастуць і праз некалькі гадоў скажуць пяшчотна: “Мы любім цябе, Мама!”
Дарагія жанчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём маці. Мама – першае і самае цудоўнае слова, якое вымаўляе дзіця. На ўсіх мовах свету яно гучыць практычна аднолькава, трапятліва і пяшчотна, прымушаючы пранікнуцца глыбокай павагай да той жанчыны, якая дорыць жыццё. З бацькоўскага клопату пачынаецца дзіцячае шчасце, а калі мы становімся дарослымі, вернае мацярынскае сэрца і моцнае бацькоўскае плячо служаць апорай у любых сітуацыях. Дзяржавай робіцца ўсё для таго, каб на нашай зямлі не засталося ніводнага дзіцяці, якое б не ведала дамашняга цяпла. І таму схіляемся перад кожнай маці, словы асаблівага прызнання адрасуем сёння тым, хто ўзяў пад сваё крыло маленькіх сірот, стаўшы для іх па-сапраўднаму родным чалавекам. Пастаянная падтрымка мацярынства і дзяцінства, умацаванне ў грамадстве статуса традыцыйных сямейных каштоўнасцей, аўтарытэту маці і бацькі, фарміраванне ў моладзі паважлівых адносіх да жанчыны – прадаўжальніцы роду, захавальніцы сямейных асноў і маралі – з’яўляюцца прыярытэтнымі накірункамі нашай ідэалогіі і сацыяльнай палітыкі. Мілыя мамы! Няхай у вашых дамах пануюць лад, згода, дастатак і ўтульнасць, няхай дзеці і ўсе блізкія людзі апраўдваюць надзеі і нязменна радуюць вас сваёй любоўю. Добрага вам здароўя, поспехаў, шчасця і сямейнага дабрабыту. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў
Шаноўныя жанчыны! Мілыя мамы! Сардэчна віншуем вас з Днём маці. Гэта добрае і душэўнае свята напоўнена глыбокай удзячнасцю і бязмежнай павагай да ўсіх жанчын, якія носяць ганаровае званне – мама. Няма на зямлі чалавека бліжэйшага і раднейшага. Менавіта ў мацярынскай любові чэрпаюцца сілы для добрых учынкаў, духоўнага росту, працоўных і творчых дасягненняў. Жадаем вам цеплыні дамашняга ачага, надзейнай мужчынскай падтрымкі, здароўя, шчасця і дабрабыту.
Міру і ўтульнасці вашаму дому!
Раённая арганізацыя ГА“Белая Русь”.