Школа эфектыўнага педагагічнага вопыту дзейнічае на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва

З мэтай павышэння кваліфікацыі выхавальнікаў, іх метадычнай
кампетэнтнасці, абагульнення і распаўсюджвання пэўных напрацовак у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва дзейнічае школа эфектыўнага педагагічнага вопыту
.

All-focus

Адной з самых аптымальных форм прафесійнага навучання, на маю думку, з’яўляюцца майстар-класы, якія дазваляюць удасканаліць як тэарэтычную, так і практычную падрыхтоўку педагогаў.

Падчас майстар-класаў актыўныя выхавальнікі ацэньваюць уласныя педагагічныя падыходы і шукаюць спосабы абнаўлення сваёй дзейнасці для далейшага ўкаранення новых прыёмаў і форм работы. А выхавальнікі, якія пасіўна адносяцца да ўласнага прафесійнага развіцця, але выконваюць пэўны алгарытм дзеянняў, міжволі ўключаюцца ў пазнавальную дзейнасць.

Вялікую значнасць маюць метадычныя распрацоўкі, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, цікавасці да роднай мовы, літаратуры і беларускага фальклору. Зацікаўленасць выклікала квэст-гульня на тэму “Мая Радзіма – Беларусь”, якую прапанавала выхавальнік дашкольнага цэнтра К. Пашукевіч. Эфектыўны педагагічны вопыт выхавальніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Т. Бортнік па гэтай тэме трансліраваўся праз майстар-клас для ўсіх педагогаў дашкольных устаноў Зэльвенскага раёна. Лепшы адукацыйны праект “Малую Радзіму на мове роднай вывучаем” выхавальніка В. Мацкевіч быў прадстаўлены на ярмарцы педагагічных ідэй у рамках абласнога фестывалю “Дашкольная адукацыя: інвестыцыі ў будучыню”, які праходзіў у Гродне.

Бацькі выхаванцаў адчуваюць гонар за сваіх дзяцей, якія на святах дэманструюць багацце роднай мовы ў песнях, вершах, і дзякуюць педагогам за іх карпатлівую працу па захаванні нацыянальнай самабытнасці, народных звычаяў, абрадаў і традыцый.

За невялікі час існавання школа перадавой педагагічнай практыкі ўжо даказала мэтазгоднасць сваёй работы.

Таццяна Каравайчык

Вам может быть интересно

Комментарии отключены