Штаб по уборке снега организовал районный комитет БРСМ
247
У памочнікі работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыйшлі школьнікі. Яны рашчышчаюць двары, дзе пражываюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзінокія пажылыя людзі, а таксама тэрыторыю сваіх устаноў адукацыі.
Па словах першага сакратара райкама БРСМ Іны Шаўцовай, прыняць удзел у акцыі адразу адгукнуліся вучні гімназіі і СШ №3 пасёлка. Яны наведалі дамы ветэранаў Уладзіміра Кашуткіна і Івана Жука. Іх прыкладу паследавалі іншыя юнакі і дзяўчаты, якія далучыліся да ўборкі гурбаў снегу.
–Дапамагаць людзям старэйшага ўзросту, якія самастойна не могуць справіцца з сумётамі, нам у радасць, – сцвярджаюць маладзёжныя актывісты. – Яны заўсёды задаволены нашаму візіту, дзякуюць за праяўленую ўвагу, успамінаюць пражытыя гады, деляцца мудрымі парадамі.
Рабіць добрыя справы проста, лічаць валанцёры. Было б толькі жаданне і рукі рабочыя.
Наталля МАЦЮК.
Комментарии отключены