Скамейка влюбленных
Зробленая з металу ў стылі мадэрн лаўка закаханых пад назвай “Юнацтва” нядаўна стала ўпрыгожваннем цэнтральнага сквера, аднаго з самых рамантычных месцаў нашага пасёлка, які звычайна наведваюць не толькі маладыя пары, але і тыя, каму за пяцьдзясят.
Ініцыятарам праекта выступіла былы начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Марына Сіцько. Дызайнерскім афармленнем займаўся каваль МПМК-148 Андрэй Карпічэнка.
Лаўка ўпрыгожана выявамі двух сэрцаў, якія сімвалізуюць каханне, прыхільнасць і вернасць. Сярод маладых людзей нават пайшла чутка, што, калі хочаш знайсці сваю другую палавінку, трэба абавязкова пасядзець на лаўцы “Юнацтва”.