Служба в усиленном режиме
Папярэджанне пажараў на жніве – важнейшая задача пажарнай прафілактыкі. Насычанасць камбайнаў гаручымі матэрыяламі і іншымі патэнцыяльнымі крыніцамі ўзгарання робіць уборачныя работы небяспечнымі. Аб тым, якія меры па павышэнні супрацьпажарнай бяспекі прымаюцца ў сельгаспрадпрыемствах раёна, расказвае в.а. начальніка РАНС Сяргей
БУРДУК:
– Зараз гарачая пара не толькі для хлебаробаў, але і для супрацоўнікаў нашага аддзела, – гаворыць Сяргей Міхайлавіч. – Вельмі важна, каб уборачная кампанія прайшла без надзвычайных здарэнняў, ні ў якім разе не пацярпелі ні тэхніка, ні сабраны ўраджай, ні самыя работнікі. Таму на перыяд жніва ўвесь асабовы састаў РАНС пераведзены на нясенне службы ва ўзмоцненым рэжыме. На-шы супрацоўнікі пастаянна наведваюць гаспадаркі з мэтай кантролю за захаваннем пажарнай бяспекі. У асобных СВК на палях, дзе працуюць камбайны, дзяжураць вадзіцелі рэзервовых пажарных аўтацыстэрн, пасля завяршэння работы абавязкова суправаджаюць тэхніку ў рамонтныя майстэрні.
Згодна з заканадаўствам, адказнасць за пажарную бяспеку ў гаспадарках нясуць іх кіраўнікі. Мы ж, як наглядны орган, праводзім прафілактычныя мерапрыемствы, даводзім да ведама зацікаўленых патрабаванні правіл пажарнай бяспекі, арганізуем дзяжурства. Вопыт мінулых гадоў паказаў, што толькі сумеснымі намаганнямі кіраў-ніцтва сельгасарганізацый, супрацоўнікаў РАНС, інжынера па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання можна дабіцца станоўчых вынікаў.
У час жніва інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду рэгулярна праводзіць праверкі супрацьпажарнага стану сельскагаспадарчых аб’ектаў, задзейнічаных на ўборцы, перапрацоўцы і за-хоўванні зерня.
У першую чаргу правяраецца стан уборачнай тэхнікі. Звяртаецца ўвага на наяўнасць падцёкаў машыннага масла і паліва, своечасовую яе ачыстку ад забруджвання. Высвятляецца забяспечанасць камбайнаў першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі, рыдлёўкамі, супрацьпажарнымі палотнішчамі і вадой), у працуючых на палях аўтамабіляў і трактароў – наяўнасць іскрагасільнікаў. На зернесушыльных комплексах і збожжаскладах правяраецца стан электраправодкі, электрычнага і тэхналагічнага абсталявання, наяўнасць і ўкамплектаванасць супрацьпажарных шчытоў.
Так, у СГФ “Дабраселецкі” большасць убранага зерня дапрацоўваецца на сучасным збожжасушыльным комплексе КЗСВ-30, на тэрыторыі якога належны парадак, у наяўнасці неабходныя сродкі пажаратушэння. Аднак на старым КЗСМ-817 у прыстасаваным для адпачынку абслугоўваючага персаналу драўляным памяшканні электраправодка выканана ў скрутку, што з’яўляецца парушэннем правілаў яе эксплуатацыі. На КЗС в.Паўлавічы СГФ “Славацічы” адсутнічае пажарны вадаём. На КЗС в.Дзергілі (СВК “Міжэрычы”) два пажарныя вадаёмы былі не поўнасцю запоўнены вадою, пажарны інвентар выкарыстоўваўся не па прызначэнні. На некаторых збожжа-складах былі выяўлены парушэнні ў эксплуатацыі электраправодкі. Нязначныя праблемы з мантажом электраабсталявання зафіксаваны на месцы дапрацоўкі і захоўвання зерня ў в.Івашкавічы СВК “Караліно”. На гэтым аб’екце адсутнічаў пажарны шчыт, на электрасвяцільніках – плафоны. На адной з паліваправодных сістэм тэхналагічнага абсталявання на старым КЗС у в.Крываконна СВК “Баро-дзічы” выяўлены падцёкі дызельнага паліва, з парушэннямі выкананы мантаж электраправодкі ў вытворчых памяшканнях. Некаторым устаноўленым маланкаадводам патрэбны рамонт. У філіяле “Князева” на новым КЗСВ-40 адсутнічае пад’езд да пажарнага вадаёма, патрабуе замены ўстройства для забору вады пажарнай аўтацыстэрнай.
– 3 мэтай папярэджання пажараў у час уборкі зерневых, – адзначае старшы інспектар Дзяржаўнага пажарнага нагляду Валерый Мароз, – намі праводзіцца пастаянны дзейсны кантроль. Пры выяўленні парушэнняў на віноўных накладваюцца спагнанні.
Віктар МАКОЎСКІ.