Составляющие большого молока
Жывёлаводы СВК “Галынка” не здаюць сваіх лідзіруючых пазіцый, пастаянна нарошчваюць вытворчасць малочнай прадукцыі. У гаспадарцы нават на старых фермах укараняюцца сучасныя тэхналогіі кармлення.
За мінулы год у СВК “Галынка” надоена 86550 ц малака, што на 16209 ц больш чым у 2012 годзе. Плюсуе гаспадарка і па сярэднясутачных надоях на карову: тут атрымана па 4806 кг супраць 4367 кг у 2012 годзе. Шмат увагі ўдзяляецца якасці малака. Кіраўніцтва і работнікі кааператыва добра разумеюць – чым вышэй гатунак, тым вышэй цана продажу. З 7806 т рэалізаванай у мінулым годзе малочнай прадукцыі “экстра” класу і вышэйшаму гатунку адпавядалі 6636 т. Таварнасць малака складае больш за 90%.
З першых дзён 2014 года жывёлаводы гаспадаркі ўзялі курс на павелічэнне вытворчасці малака. І гэта ім удаецца, аб чым сведчаць паказчыкі. Ад кожнай каровы ў сярэднім за дзень надойваюць 11,7 кг, што на 0,4 кг больш за мінулагодні паказчык. З пачатку года прададзена 620,5 т малака, з іх 134 т – класам “экстра”, астатняе – вышэйшым гатункам.
Разам з галоўным заатэхнікам гаспадаркі Жаннай Ба-дзяк накіроўваемся на МТФ в.Вострава. Пасля праведзенай рэканструкцыі гэта ферма першай перайшла на сучасныя тэхналогіі ўтрымання жывёлы. Пакуль у гаспадарцы яна адзіная, дзе абсталявана сучасная даільная зала. Умовы ўтрымання жывёлы і працы людзей тут таксама значна лепшыя, чым на іншых фермах.
– Садзейнічаюць нашай паспяховай працы па нарошчванні вытворчасці малака, – адзначае Жанна Іванаўна, – трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Сярод пералічаных аспектаў адно з галоўных месц адведзена кадрам. Кожны на сваім рабочым месцы – ад спецыяліста да жывёлавода з адказнасцю ставіцца да даручанага ўчастка.
Круглы год грамадскі статак забяспечаны якаснымі і збалансаванымі кармамі. Рацыён дойных кароў і цялушак складаецца згодна з камп’ютарнымі праграмамі і прадуманы да дробязей. Якасныя сянаж і сілас шчодра пры-праўляюцца камбікармамі, прыгатаванымі ў гаспадарцы, а таксама неабходнымі дабаўкамі. Для кожнай групы жывёлы рацыён асобны. Выкарыстанне кормараздатчыкаў дазваляе не толькі павысіць якасць кармлення, але і палепшыць умовы працы жывёлаводаў.
У гаспадарцы праводзіцца пастаянная і карпатлівая работа па аднаўленні дойнага статка. Старых кароў, якія даюць мала малака, замяняюць на высокапрадукцыйных. Толькі ў мінулым годзе атрымана 1978 цялят, што таксама больш, чым у 2012 го-дзе. Дарэчы, гэта самы высокі паказчык у раёне. Сярэднясутачныя прывагі цялушак склалі 701 г (прыбаўка – 33 г).
Пра работнікаў ферм Жанна Бадзяк можа расказваць бясконца. З гонарам адзначае, што на пяці фермах гаспадаркі склаліся моцныя, згуртаваныя і працавітыя калектывы. Кожны работнік дакладна ведае свае абавязкі. Усе працуюць з душой, выконваюць пастаўленыя задачы.
Па выніках мінулага года на першае месца ў гаспадарцы выйшла МТФ №4, якую ўзначальвае вопытны і граматны спецыяліст Валянціна Савосік. Валавы надой малака тут склаў 31893 ц (+12983 ц), на карову надоена 6098 кг (+1148 кг).
Больш чым на 623 цэнтнеры малака ў параўнанні з 2012 годам атрымаў калектыў МТФ №2, якім кіруе Святлана Галаванава. Ад кожнай каровы тут надоена 5382 кг (прыбаўка склала 234 кг).
Прафесіяналізм і дысцыплінаванасць уласцівы брыга-дзірам ферм Валянціне Ламека, Таццяне Гундар, Рэгіне Пяцько, ветфельчарам Пятру Чартку і Надзеі Зелянко. Ва ўзнаўленні малочнага пагалоўя вялікая заслуга тэхнікаў-асемянатараў Івана і Вольгі Гваздзелюкоў. Паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі заатэхнік-селекцыянер Таццяна Марчук.
Вельмі адказна ставіцца да сваёй справы цялятніца Валянціна Мазырка (МТФ №5). У яе групе высокія захаванасць і прывагі цялят.
Першае месца сярод аператараў машыннага даення займае Вольга Мароз (МТФ №4). За мінулы год ад кожнай каровы яна надаіла па 6367 кг малака. Гэта самы высокі паказчык па гаспадарцы. На другім месцы Наталля Кірычэнка – на яе рахунку 6359 кг ад кожнай каровы, трэцяе месца ўтрымлівае Лілія Фёдарава яе паказчык складае 5589 кг. Усе жанчыны дабіліся значных прыбавак у параўнанні з 2012 годам.
На астатніх фермах, дзе не абсталяваны даільныя залы, лепшых вынікаў дасягнулі даяркі МТФ №2 Наталля Кузьміч (6193 кг) і Таццяна Грыгорык (5819 кг).
З загадчыцай фермы в.Вострава Валянцінай Савосік мы зрабілі невялікую экскурсію.
– Зімовае ўтрыманне жывёлы – даволі адказны для нас перыяд, – адзначае Валянціна Аркадзьеўна. – Асаб-лівае значэнне надаём выканан-ню вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, захаван-ню правіл утрымання і кармлення жывёлы. Дойка ў нас трохразовая. Даяркі працуюць па зменах. Цяпер сярэднясутачны надой на карову складае 14,1 кг малака, прыбаўка ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года – 1,4 кг. Здаём прадукцыю толькі “экстра” класам і вышэйшым гатункам.
У кароўніках, як і заўсёды, належная чысціня і парадак. Выгулы ачышчаны, жывёла ўтрымліваецца на добрай саламянай падсцілцы. У такіх умовах ніякі мароз не страшны.
Давялося паназіраць за зладжанай работай даярак Наталлі Кірычэнка і Вольгі Ананька, якія ўмела спраўляліся з сучасным абсталяваннем. На-дзейна абслугоўвае тэхналагічнае абсталяванне даільнай залы слесар Сяргей Сямашка. Машыніст пагрузчыка “Амкадор” Барыс Буцько без затрымак загружае неабходныя кампаненты рацыёну ў кормараздатчыкі, на якіх працуюць механізатары Дзмітрый Лозка і Юрый Грышчук.
На ферме №2 сустрэліся з перадавой даяркай Наталляй Кузьміч. У час размовы жанчына адзначыла, што складальнікамі яе поспеху з’яўляюцца адказныя адносіны да справы і любоў да сваіх рагуль. Працай і заробкам даярка задаволена.
Пакідалі гаспадарку з добрымі ўражаннямі. Тут людзі вераць у поспех і, каб дасягнуць пастаўленай мэты, працуюць самааддана.