Спартыўны настрой

1220 Дзень здароўя ў гімназіі №1 г.п.Зэльва заўсёды праходзіць весела і арганізавана. Чарговае спартыўнае свята “Вясёлыя старты” было прымеркавана да пачатку новага навучальнага года. Шосты школьны дзень распачаўся з пастраення каманд. Настаўнік фізкультуры Юрый Жамойцін пазнаёміў удзельнікаў з праграмай спаборніцтваў, правіламі бяспекі ў час іх правядзення, пажадаў усім перамогі і цудоўнага настрою. Першым этапам стала лёгкаатлетычнае выпрабаванне (на здымку). Як паказалі вынікі кросу, большасць гімназістаў мае даволі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, праяўляе сапраўдны азарт у імкненні да перамогі. Нядрэнныя вынікі ў сваіх узроставых групах паказалі Ілья Савосік і Валерыя Шышлоў-ская. Ім дасталося трэцяе месца. Другімі сталі Аляксандр Ляўданскі і Раман Моська. Лепшы рэзультат у Андрэя Ціляка і Сяргея Антановіча. Не менш напружанымі аказаліся валейбольныя паядынкі. У лідары выйшлі каманды 7 “Б” і 10 “А” класаў. Гульня настолькі захапіла юнакоў і дзяўчат, што пасля яе заканчэння і пераможцы, і тыя, хто праіграў, аб’ядналіся і прадоўжылі спаборніцтвы. Разнастаіла спартыўнае свята выступленне каманды па чарлідынгу. Дамоў удзельнікі Дня здароўя разыходзіліся задаволеныя сабой, з пазітыўным настроем і зарадам бадзёрасці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.