Спорт у медиков в почете

Спорт у медиков в почете

Зялёная алея ўздоўж галоўнага ўваходу ў цэнтральную раённую бальніцу афіцыйна атрымала назву алея Спорту. Пасаджана яна лепшымі спартсменамі ўстановы ў гонар заслужаных высокіх дасягненняў на раённых і абласных спаборніцтвах.

– Паколькі прызванне медыцынскіх работнікаў – клапаціцца аб здароўі людзей, наш абавязак – задаваць тон ва ўсім, што садзейнічае яго ўмацаванню, – сцвярджае прафсаюзны лідар установы Яўгеній Дораш. – А што спорт непарыўна звязаны са зда-роўем – факт агульнавядомы. 

Зэльвенскія медыкі не толькі на словах, але і на справе пацвярджаюць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю і імкненне да здаровага ладу жыцця, паказваючы тым самым прыклад іншым калектывам раёна. Удзел у міжгаліновай спартакіядзе паміж лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі вобласці стаў добрай традыцыяй для спецыялістаў установы. Сёлета па выніках абласных спаборніцтваў каманда цэнтральнай раённай бальніцы заняла ганаровае трэцяе месца. Ва ўпартай барацьбе зэльвенцам удалося па-цвердзіць заваяванае ў мінулым годзе званне бронзавага прызёра спартакіяды. 

Выдатна выступіла ў фі-нальных паядынках жаночая зборная па валейболе – яна заняла другое месца. На другую пераможную прыступку паднялася каманда ў спаборніцтвах па настольным тэнісе. Добра праявілі сябе зэльвенскія медыкі і ў летнім мнагаборстве “Здароўе”, якое ўключала ў сябе плаванне, бег, скачкі з месца, падцягванне. Прынеслі пераможныя балы камандзе і спаборніцтвы па шашках і дартсе.

Ужо не адзін год на абласных спаборніцтвах абараняюць гонар установы ўрач-стаматолаг Ала Ганісеўская, медыцынскія сёстры Святлана Бокій,  Алена Рудая і Наталля Уласевіч, санітарка Наталля Дожына.  Заўсёды актыўна адклікаюцца на прапанову прыняць удзел у спаборніцтвах урачы Эдуард Аскальдовіч, браты Віталій і Андрэй Рагоўскія. Дастойна выступаюць маладыя спецыялісты – урачы Надзея Нічыпар, Наталля Жыгала і фельчар-лабарант Максім Лабовіч. Па многіх відах спаборніцтваў пераможныя балы камандзе прынёс рэнтген-лабарант Алег Бычкоў. 

Медыцынскія работнікі могуць і ўмеюць многае: не толькі суткамі стаяць каля ложка цяжка хворага пацыента, але і пакараць спартыўныя вяршыні, перамагаць у творчых конкурсах. Пажадаем ім далейшых поспехаў!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.