Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Альшэўскi вiтае на Ганненскім кірмашы
Паважаныя ўдзельнiкi кiрмашу, жыхары i госцi раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў сардэчна с вас на нашым славутым юбілейным Ганненскім кірмашы!

У кожнага краю ёсць свае адметнасці. У нашага – знакаміты Ганненскі кірмаш, дзякуючы якому Зэльва была вядома ў Еўропе яшчэ у XVIII стагоддзі.
Адроджанае ў 2001 годзе свята з’яўляецца яркім сведчаннем таго, што зэльвенцы дастойна берагуць і ўшаноўваюць сваю спадчыну, слаўныя культурныя традыцыі.
Народнае свята мае непаўторны каларыт, удала спалучаючы цікавыя гістарычныя моманты і сучасныя матывы. У кожнае дзейства ўкладваецца шмат творчасці, энергіі, добрага густу, каб усе, хто прыйдзе на кірмаш, адпачылі душой, далучыліся да народных вытокаў. Мы зацікаўлены і ў тым, каб свята «Ганненскі кірмаш» стала свайго роду стартавай пляцоўкай для стварэння новых перспектыўных праектаў не толькі раённага, але і рэспубліканскага, і нават міжнароднага ўзроўняў. Паступова мерапрыемства набывае новыя фарбы, становіцца больш масавым і значным. Сёння мы ўжо можам гаварыць, што кірмаш садзейнічае ўмацаванню дружалюбных стасункаў з іншымі рэгіёнамі, культурнаму абмену, дае магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі відамі творчасці, з майстэрствам некалькіх пакаленняў, абуджае ў людзей жаданне займацца рамяством.
Спадзяёмся, што і сёлетні кірмаш стане сапраўдным святам для мясцовых жыхароў і нашых гасцей, пацвердзіць сваё прызначэнне ў якасці турыстычнага брэнда Зэльвеншчыны, у Год народнага адзінства стане значнай падзеяй у календары святаў Беларусі.
Дарагія сябры!
Жадаю вам прыемных хвілін падчас знаходжання на Зэльвеншчыне, добрага настрою, новых знаёмстваў, яркіх і незабыўных уражанняў, перспектыўных сустрэч і выніковых дзелавых кантактаў.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта
Дзяніс АЛЬШЭЎСКI
Комментарии отключены