Стартовали легкоатлеты

Стартовали легкоатлеты

Больш за сто юных спартсменаў з устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у асеннім лёгкаатлетычным кросе, які прайшоў на стадыёне “Колас”.

У залежнасці ад узросту юнакі пераадольвалі дыстанцыі 1000, 2000 і 3000 метраў, а дзяўчынкі – 500, 1000 і 2000 метраў.

Стартовали легкоатлеты

– Кожны год традыцыйны раённы крос збірае шмат прыхільні-каў гэтага віду спорту, – адзначае дырэктар ДЮСШ Генадзій Галаско,– што не можа не радаваць. Цудоўна, што моладзь аддае перавагу актыўнаму адпачынку і выступае за здаровы лад жыцця. Заняткі спортам дысцыплінуюць, загартоўваюць характар, даюць зарад бадзёрасці і ўмацоўваюць здароўе.

Кожны з удзельнікаў спаборніцтваў меў выдатную магчымасць сябе праявіць. Першымі на старт выйшлі дзяўчынкі 2002 года нараджэння і малодшыя. Барацьба была вельмі ўпартай. Балельшчыкі гучна падтрымлівалі сваіх фаварытак. У гэтым забегу не было роўных Соф’і Архіп з Дзярэчынскага дз/с-СШ. Другой пераадолела 500-метровую дыстанцыю Марыя Пацалуйка (Міжэрыцкі дз/с-СШ), трэцяй – Алеся Яфімава (Елкаўская СШ).

Сярод хлопчыкаў у малодшай узроставай групе лепшы вынік паказаў Вадзім Халецкі (Дзярэчынскі дз/с-СШ). Другое месца раздзялілі Алег Каленка (СШ №2) і Аляксандр Жыткевіч (Елкаўская СШ).

Стартовали легкоатлеты

Увогуле, у час спаборніцтваў было дадзена яшчэ 6 стартаў для хлопчыкаў і дзяўчынак 12–16-гадовага ўзросту.

Кожны забег вызначыў лепшых спартсменаў. Першыя месцы ў сваіх групах занялі Анастасія Чаргейка (Каралінская СШ), Кацярына Ленец (СШ№2), Хрысціна Рудая (Князеўская гімназія), Андрэй Калейнік (Галынкаўская СШ), Аляксандр Шляхтун (Елкаўская СШ), Мікіта Камякевіч (СШ №3 г.п.Зэльва).

 У агульным заліку пераможцай стала каманда Дзярэчынскага дз/с-СШ. Другое месца занялі лёгкаатлеты Князеўскай гімназіі, трэцяе – СШ №3.

Завяршыліся спаборніцтвы ўзнагароджваннем лепшых бегуноў. Дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Генадзій Галаско ўручыў ім граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму. Пераможцы лёгкаатлетычнага кросу ўвайшлі ў склад зборнай раёна і прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.