Стимул важен в любом деле
Правёўшы некалькі гадзін разам з намеснікам старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Бародзічы” Вячаславам Сакалоўскім зразумела – спакойны рэжым работы не для яго. Па дарозе ад аднаго аб’екта да другога ён па тэлефоне цікавіўся справамі на палях, даваў кансультацыі спецыялістам, вырашаў неадкладныя пытанні, пры гэтым не перакладаючы праблемы на іншых. Да-кладнае валоданне фактамі, лічбамі, а таксама прозвішчамі ўсіх механізатараў, задзейнічаных на жніве, маршрутамі вадзіцеляў дае падставы для высновы – чалавек на сваім месцы.
Гаспадарскі падыход да ўборачнай кампаніі на бародзіцкай зямлі адчуваецца паўсюдна – у праўленні, на мехдварах, палях, месцах дапрацоўкі, сталовай. Эканамісты штодзённа падводзяць вынікі ўборкі, рыхтуюць індывідуальныя лісткі для кожнага камбайнера і ва-дзіцеля, у якіх указваецца колькасць намалочаных ці перавезеных тон, заработная плата за мінулы дзень і з нарастаннем, памер прэміі. Іх неабходна даставіць для азнаямлення людзям на палі разам з падвячоркамі.
Па словах эканаміста Марыі Харынай, умовы спаборніцтва ў сельгаскааператыве распрацаваны да пачатку ўборачнай кампаніі. Зацверджаны праўленнем і прафкамам, даведзены да ведама ўсіх удзельнікаў жніва. Па выніках уборкі ў гаспадарцы будуць вызначаны тры прызавыя месцы сярод камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў. Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі. Не застануцца ў баку і астатнія ўдзельнікі ўборачнай кампаніі. Добрым стымулам для стараннай працы служыць як дадатковая плата, так і магчымасць атрымаць збожжа па льготнай цане.
Прадугледжана і плата за выкананне норм выпрацоўкі. Напрыклад, за першыя 500 тон умоўна намалочанага зерня камбайнаваму экіпажу налічваецца прэмія ў памеры 1 млн. рублёў, за кожныя наступныя 100 тон – 300 тысяч рублёў (старэйшаму камбайнеру выплачваецца 60%, камбайнеру – 40%). Работнікі, якія парушылі працоўную дысцыпліну, могуць быць пазбаўлены да 100% прэміі за ўвесь перыяд уборкі.
На мехдвары в.Бародзічы чакае свайго часу флагшток, флаг на якім будзе падняты ў гонар першага 5-сотага ўмоўнага намалоту. Тут жа камбайнеры і вадзіцелі могуць пазнаёміцца з паказчыкамі, размешчанымі на ін-фармацыйнай дошцы.
У адным з будынкаў знаходзіцца лазня, абсталяваны душавыя. Кацельня працуе на мясцовым паліве, таму кожны дзень у хлебаробаў ёсць магчымасць памыцца. Душавыя ёсць таксама на мехдварах вв.Мадзейкі і Крывічы. Механізатары забяспечаны спецвопраткай, камбайнеры і вадзіцелі – медыцынскімі аптэчкамі і сродкамі пажаратушэння. Ім таксама выдаюцца мыйныя сродкі і ручнікі.
У дзень наведвання гаспадаркі мы не ўпусцілі магчымасці паціка-віцца, як кормяць бародзіцкіх хлебаробаў. Каб не быць пустаслоўнай, загадчыца сталовай Вера Пяцько прапануе паспрабаваць абед. На першае – рыбны суп, другое – макароны і дзве катлеты, дысерт – фруктовы кампот. Па словах механізатараў, з прыходам новай загадчыцы меню стала больш разнастайным. Не бывае таго дня, каб раздатчыцы Алена Папко, Наталля Тырля і Кацярына Земба не перадавалі паварам падзякі ад хлебаробаў за смачна прыгатаваныя абеды і падвячоркі. Па просьбе апошніх у меню часта ўключаюцца супы, бацвінне, тушаная з мясам бульба. Дарэчы, бульба і ялавічына ў гаспадарцы свая, а вось свініну даводзіцца купляць. Падвоз абедаў арганізаваны на трох машынах. Кожны дзень у сталовай гатуецца 100–120 порцый. Повар Марына Пасюк на нагрузку не скардзіцца – ёй дапамагае дружны і працавіты калектыў сталовай.
Кожны ўдзельнік жніва на сваім участку работы стараецца зрабіць як мага больш і лепш.