Сустрэча праз гады
Школьны званок у першую суботу лютага сабраў старых сяброў на вечар успамінаў аб юнацтве. Для ўсіх выпускнікоў гэта добрая нагода сустрэцца праз гады.
…У фае Князеўскай гімназіі з кожнай хвілінай становіцца ўсё больш мнагалюдна. То тут, то там чуецца радаснае: “Прывітанне!”. Статныя мужчыны і прывабныя жанчыны шчыра абдымаюць адзін аднаго, цікавяцца жыццём, справамі. Дарагіх гасцей сённяшнія гаспадары ўстановы ветліва запрашаюць прайсці ў актавую залу на святочнае мерапрыемства.
Вучні гімназіі рыхтаваліся да сустрэчы даволі грунтоўна. Пад кіраўніцтвам маладой настаўніцы пачатковых класаў Бажэны Сушчэвіч, дарэчы, выпускніцы ўстановы 2010 года, правялі вялікую работу. Адшукалі выпускнікоў-юбіляраў, пры гэтым стараліся нікога не забыць. Часта затрым-лівалася ў школе пасля ўрокаў настаўніца музыкі Алена Шмыгіна, каб давесці сцэнарый вечара сустрэчы да дасканаласці, адшліфаваць выканаўчае майстэрства юных артыстаў.
І вось настаў урачысты момант. Госці расселіся. Свабодных месц у зале няма. Ярчэй загараецца святло, музыка становіцца цішэй, на сцэне з’яўляюцца вядучыя. У іх ролі выступаюць вуча-ніцы Насця Мазец і Валерыя Крэўская. На працягу вечара ім дапамагаюць Насця Атаповіч і Ліза Швяцова. У выкананні дзяўчынак гучаць песні школьнай тэматыкі, якія хорам падпяваюць прысутныя ў зале. Гэта сведчанне таго, што песні дзяцінства за-стаюцца ў памяці надоўга.
Стала добрай традыцыяй на такіх вечарах першым даваць слова тым, хто раней за іншых пакінуў сцены школы. На сцэну за-прашаюцца выпускнікі 1985 года выпуску. Яны дзеляцца цёплымі ўспамінамі 30-гадовай даўнасці аб першай настаўніцы і класным кіраўніку, настаў-ніках-прадметніках, якія далі пуцёўку ў жыццё. Засталіся ў памяці і тыя моманты, калі ігралі ў школьным інструментальным ансамблі. На правах не толькі старэйшых выпускнікоў, але і педагогаў звярнуліся да сённяшніх гімназістаў з наказам настаўніца матэматыкі Людміла Кузьміч, трэнер ДЮСШ Ганна Каленка.
Не менш яркімі былі ўспаміны выпускнікоў, якія развіталіся са школай 25 гадоў таму. Яны падрыхтавалі вершаванае прызнанне школе, педагогам. Гэтаму выпуску таксама ёсць чым ганарыцца: многія дасягнулі значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці, Так, Наталля Кашчыц і Віктар Грышкевіч працуюць настаўнікамі, Лілія Серык – намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, Анатолій Бурак – галоўны ветурач раёна… У падарунак гасцям свята былая выпускніца, а зараз медыцынскі работнік, актыўная ўдзельніца раённых мерапрыемстваў Таццяна Бусловіч праспявала прыгожую песню, а Наталля Кашчыц прачытала верш поўны аптымізму і надзеі на чарговую юбілейную сустрэчу.
Сярод сабраных у зале і тыя вучні, якія закончылі родную школу 15 гадоў таму. Усім было што сказаць, аб чым успомніць.
На сустрэчы ў якасці ганаровага госця прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, які пэўны час працаваў дырэктарам школы. Прыемныя святочныя імгненні Валянцін Міхайлавіч экспромтам адлюстраваў у вершы, які падарыў усім выпускнікам.
Практычна ў поўным скла-дзе на сцэне з’явіліся выпускнікі-юбіляры 2010 года са сваім класным кіраўніком Валянцінай Георгіеўнай Ленец. Пяць гадоў – чым не магчымасць падвесці вынік асабістых дасягненняў?! Многія з выпуск-нікоў заканчваюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, хтосьці працягвае навучанне пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі. З прывітальнымі словамі да настаўнікаў і ўсіх гасцей звярнуліся Павел Каленка і Яўгеній Боцька. У падарунак клас уручыў любімай школе карзіны кветак, якія ў зімовыя дні будуць ствараць цёплую атмасферу.
Нарэшце на сцэну запрашаюцца самыя малодшыя выпускнікі. Яны амаль у поўным складзе (Яўгеній Палубок зараз служыць у арміі) разам з класнымі кіраўнікамі Ірынай Кандак і Раманам Саўко. Ініцыятыву ў свае рукі ўзялі педагогі, якія пачалі “праверку дамашняга задання” ва ўчарашніх вучняў. Цікавіліся вучобай, працай, наогул жыццём…
Вольга НАРУШ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Князеўскай гімназіі.
Фота Аляксандра Крэўскага.