Сустрэча з сябрамі

1592 У ПРАЦАўнікоў стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць сустрэчы са сваімі падпісчыкамі. Асаблівы сэнс яны набываюць напярэдадні калядных і навагодніх свят – калі можна выпісаць “Працу” і сабе, і “пад ёлачку” сваякам або сябрам. Ды яшчэ і падарунак выйграць! Сёлета стаць удзельнікамі Дня падпісчыка, які праводзіўся “Працай”, пашанцавала работнікам сельгасхіміі. 1593 У гэтыя снежаньскія дні многія з вас, дарагія чытачы, заклапочаны падрыхтоўкай навагодніх падарункаў для сваіх родных і знаёмых. У якасці аднаго з лепшых і запамінальных сюрпрызаў, упэўнены, для блізкага чалавека можа стаць і падпіска на раённую газету “Праца” на першы квартал або першае паўгоддзе 2015 года. Спадзяёмся, што нашай падказкай скарыстаюцца кіраўнікі сельгасарганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна, заахвоціўшы такім чынам ветэранаў працы, лепшых работнікаў калектываў. Са свайго боку запэўніваем: “Праца” вас не расчаруе, а стане яшчэ больш змястоўнай. Адначасова хочам нагадаць нашым надзейным памочнікам – паштальёнам, што для іх рэдакцыя арганізавала конкурс. Галоўнае яго патрабаванне – павелічэнне колькасці падпісчыкаў на першы квартал 2015 года. Устаноўлены тры прызавыя месцы – пераможцаў чакае ўзнагароджванне. Часу засталося мала, падпіска завяршаецца. Не адкладвайце яе на апошні дзень. Зрабіце прыемнае сабе і тым, каго любіце і паважаеце.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.