У госці – да чытачоў «Працы». У Зэльвенскай дзіцячай школе мастацтваў працягваецца падпісная кампанія
Па традыцыі рэдакцыя газеты “Праца” сумесна з участкам паштовай сувязі праводзіць Дзень падпісчыка. На гэты раз арганізавалі цікавую і карысную сустрэчу ў дзіцячай школе мастацтваў.

Было прыемна адчуць, што раёнка карыстаецца папулярнасцю сярод землякоў, яе чакаюць з нецярпеннем у сем’ях і калектывах. Асабліва ў асяроддзі педагагічнай грамадскасці. У той час, калі прадстаўнікі моладзі больш знаёмяцца з матэрыяламі перыядычнага выдання з дапамогай інтэрнэт-сайта, сацыяльных сетак і мэсэнджараў, вопытныя настаўнікі аддаюць перавагу друкаванаму слову і актуальным матэрыялам з жыцця Зэльвеншчыны, размешчаным непасрэдна ў газеце.
Аказалася, што шматлікія героі артыкулаў выклiкаюць у работнікаў школы станоўчыя пачуцці, наводзяць на прагрэсіўныя думкi.




Для падпісчыкаў рэдакцыя падрыхтавала сувеніры. “Працаўнікі” дзякуючы шчырай размове з чытачамі нацэліліся працаваць так, каб і ў будучым газета заставалася для зэльвенцаў сучаснай і запатрабаванай.
Паважаныя падпісчыкі газеты «Праца»!
Напамінаем: індывідуальная падпіска на май, чэрвень па-ранейшаму — 7.50 руб. Ужо з ІІ паўгоддзя на газету ўстаноўлены новыя цэны. Заставайцеся з раёнкай!
Любоў ШЭЙКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены