Свята іконы Божай Маці “Усецарыца” адзначалі 31 жніўня ў сынкавіцкім храме Святога Архангела Міхаіла
З самага ранку каля стагоддзямі намоленых сцен збіраліся паломнікі з розных рэгіёнаў Беларусі і бліжняга замежжа – бацькі з маленькімі дзецьмі, моладзь, людзі пажылога ўзросту.
З хлебам-соллю сустракалі вернікі ганаровых гасцей: архі-епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якава, епіскапа Мозырскага і Тураў-скага Леаніда, свяшчэннаслужыцеляў з розных храмаў Беларусі і нашага раёна.
Аб пачатку ўрачыстасці абвясціў калакольны звон. І паліліся ў неба пранікнёныя песнапенні ў гонар цудадзейнай сілы Божай Маці. Святочнае Богаслужэнне ўзначаліў Высокапраасвяшчэнны Арцемій, якому са-служылі архіепіскапы Леанід і Якаў, настаяцель Сынкавіцкай царквы протаіерэй Арсеній і іншыя пастыры Царквы.
Да іконы Усецарыцы ўвесь час няспынна рухаўся людскі паток. Нізка кланяючыся, людзі прасілі Божую Маці аб міласці.
Храм не мог умясціць усіх прысутных вернікаў, таму Бога-служэнне многія назіралі на экране, устаноўленым на вуліцы. Тут жа каля ўваходу ў царкву знаходзіўся спіс іконы, прылажыцца да якой мог кожны жадаючы.
У гэты ж дзень адбылося ўзнагароджанне прыхаджан за дзейнасць на карысць царквы Святога Архангела Міхаіла. Медаль “Каложскі крыж” III ступені з рук Высокапраасвяшчэннага Арцемія атрымалі Марыя Смаглей, Марыя Бузун і Мікалай Казак. Ганаровых грамат архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага ўдастоены Анфіса Лысеня і Ганна Аляксейчык.
Пасля літургіі духавенства і прыхаджане адправіліся Крыжовым ходам да святой крыніцы, якая была асвечана ў гонар з’яўлення Усецарыцы.
…Падчас Богаслужэння архі-епіскап Арцемій сказаў: “Маліц-ца неабходна з глыбокай верай у Бога. Толькі словы, якія ідуць ад самога сэрца, з глыбіні душы, даносяцца да самых нябёсаў”… Няхай іх пачуе прасвятая Усецарыца і адорыць ласкай людзей.
Людміла ПОПКА.