Свята на тавары багата

Свята на тавары багата

Як ні адзін хлебасольны дом пры сустрэчы гасцей не абыходзіцца без шчодрага застолля, так і святкаванне Ганненскага кір-машу нельга ўявіць без багатых і разнастайных гандлёвых радоў. Традыцыі тагачаснага кірмашу, калі на яго з’язджаліся купцы з усіх рэгіёнаў, захавалі-ся і ў сучаснасці.

Такога грандыёзнага гандлю як сёлета, зэльвенцы не бачылі даўно. Праўда, на кірмашы не было замежных тавараў, затое ўдосталь хапала сваіх. Вялікія чэргі каля палатак сведчылі аб тым, што ўдалося знайсці ідэальны баланс паміж прапановамі гандляроў і попытам пакупнікоў. 

Свята на тавары багата

Гандлёвыя рады размясціліся вакол цэнтральнага сквера па вуліцах Перамогі, Савецкай і Акадэміка Жэбрака. Значна больш кропак адкрылі мясцовыя кааператары. Кожная – арыгінальная і з густам аформленая, тавар выкладзены, як гаворыцца, “к покупателю лицом”. 

Найбольш мнагалюдна было каля прылаўкаў, дзе прапаноўвалася прадукцыя кандытарскага, каўбаснага і хлебабулачнага цэхаў. Асабліва пастараліся майстры-пекары. Увагу пакупнікоў прыцягвалі і каравайныя кампазіцыі, і багаты асартымент кандытарскіх вырабаў, і хлебнае дрэва, “вырашчанае” рукамі зэльвенскіх хлебапёкаў. Паліцы былі запоўнены і іншымі разнастайнымі прысмакамі на любы густ. З першых рук па памяркоўнай цане і ў шырокім асартыменце прапаноўвалася і мясная прадукцыя. 

– Мы не разлічвалі на такі добры гандаль, – шчыра прызналася прадавец адной з гандлёвых кропак. – Аднак людзі не адмаўляюць сабе ў маленькіх радасцях і ахвотна частуюцца нашымі прысмакамі. 

Акрамя прадукцыі ўласнай вытворчасці,  кааператары гандлявалі гароднінай і садавінай, свежай, вяленай і вэн-джанай рыбай. 

Парадаваў багаццем прадстаўленай уласнай прадукцыі агракамбінат «Скідзельскі». Дарэчы, гандлёвае месца гэтага прадпрыемства, як заўсёды, было арыгінальна аформлена. Асабліва вялікім попытам тут карысталіся смажаныя  парсючкі.  

Свята на тавары багата

На кірмашы быў даволі шырокі выбар прамысловых тавараў. Акрамя мясцовых кааператараў, гандлявалі і прадстаўнікі буйных фірм і вытворцаў. Ажыўлена было ў радах ААТ ”Элема”. Фірмовыя швейныя вырабы прадпрыемства асабліва па душы прыйшліся мясцовым модніцам. Добра ішоў гандаль сумкамі і скураной галантарэяй ад ААТ «Галантэя». Гродзенская абутковая фабрыка “Нёман” прадставіла зэльвенскім пакупнікам багаты асартымент абутку. З выручкай засталіся і прадстаўнікі  ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, якія прывезлі на кірмаш разнастайныя керамічныя рэчы. 

Свята на тавары багата

Запатрабаванымі былі трыкатажныя і швейныя вырабы зэльвенскіх бытавікоў. Знайшлося многа жадаючых набыць пашытыя ў нацыянальным стылі сукенкі і мужчынскія кашулі, пасцель-ную бялізну. Трэба ад-значыць, што да афармлення сваіх гандлёвых кропак тут таксама падышлі з фантазіяй. Канкурыравалі з нашымі бытавікамі іх калегі са Слонімскага і Дзятлаўскага прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Іх тавары былі вельмі разнастайнымі, таму карысталіся попытам. 

Прыгожымі вырабамі ручной работы і прадукцыяй уласнай вытворчасці гандлявалі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і сацыяльнай абароны. Свае тавары прапаноўвалі і індывідуальныя прадпрымальнікі як з Зэльвы, так і іншых рэгіёнаў. Вабілі вока прылаўкі з прыгожымі сувенірамі і вырабамі. Самай яркай падзеяй кірмаш стаў, безумоўна, для дзяцей – столькі слодычаў, цацак і забаў у адным месцы мала дзе сустрэнеш. 

Адным словам, гандаль ішоў даволі бойка. Таму выручкай усе былі задаволены.  

У розных цікавых формах прапаноўвалі свае паслугі банкаўскія і паштовыя работнікі, спецыялісты раённага вузла электрасувязі. Усіх, хто наведваў пляцоўку разлікова-касавага цэнтра №1 “Белаграпрамбанк”, сустракаў вясёлы “Агрык”. Паслугі раённага вузла паштовай сувязі рэкламаваў выдумшчык-“Паштавік”, які за-прашаў выпрабаваць сваю фартуну ў бяспройгрышнай латарэі. У падарунак можна было атрымаць модны часопіс, папулярную газету, каляндарык ці закладку для кніг. 

Садаводы-аматары з ахвотай разбіралі саджанцы. Добрая прыкмета, калі хадавым таварам лічацца саджанцы дэкаратыўных раслін і пладовых дрэў. Значыць нашы вуліцы і прысядзібныя ўчасткі стануць яшчэ прыгажэйшымі. 

Гэта далёка не поў-ны пералік таго, што можна было купіць, прайшоўшы па гандлёвых радах Ганненскага кірмашу. 

Пасля такой цікавай прагулкі прыемна было папалуднаваць на свежым паветры гарачым шашлыком ці яшчэ чым-небудзь смачным у міні-кафэ побач з гандлёвымі кропкамі Зэльвен-скага філіяла аблспажыўтаварыства, ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, фермерскай гаспадаркі “Верас”. Тут жа стаялі зручныя сталы і крэслы. 

Мяркуючы па багатым выбары тавараў, прыўзнятым настроі і прадаўцоў, і пакупнікоў, гандаль удаўся лепш, чым у звычайныя кірмашовыя дні. Купіць можна было ўсё, што пажадае душа. Былі б толькі грошы ў кашальку… 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.