Таленавітых спевакоў шукаюць на Гродзеншчыне

17 лістапада у глядзельнай зале Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў адбудзецца абласны адборачны этап Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.


Лешшыя таленавітыя спевакі з’едуцца ў гэты дзень у Гродна з усіх раёнаў вобласці. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ва ўзросце ад 16 да31 года ўключна, па стану на 1 чэрвеня 2017 года.


Удзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны 40 секунд.


У адборачных этапах конкурсу выконваюцца песні ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”. На заключным этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”, другая песня – у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.


Падрабязна аб умовах конкурсу і формах заяўкі можна даведацца зайшоўшы па спасылцы: www.kultura.by/
 
Фото носит иллюстративный характер
«ГП»
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.