Талент у Божай агранцы

x_46909a30 Не ўсе людзі, надзеленыя вялікім талентам, апраўдваюць ускладзеныя на іх спадзяванні. То не адчуваюць свайго прадназначэння, то спакой будуць шанаваць больш за турботныя клопаты са сваім дарам, а то і загубяць яго дачасна, празмерна заганарыўшыся першымі поспехамі. Надзея Салейка, атрымаўшы ад Бога мноства дароў, ніводнага не загубіла, не абленавалася, не ўзнеслася ў гардыні над тымі, хто не можа пахваліцца талентам. Яна – у пастаянным удасканаленні свайго вялікага дару. Як і ва ўжо даўно адкрытым, так і ў новых яго праяўленнях. І заўсёды, адкрываючы ў ёй новую здольнасць, Бог аграньвае гэты здабытак шчодрай бацькоўскай рукой. А Надзея, бязмерна ўдзячная яму за гэта, адкрыта і шчыра дзеліцца з людзьмі Божымі дарамі. Да дзвюх, а то і трох тысяч лю-дзей наведваюць штогод дом-музей Салейкаў у Слоніме. Бясплатна! І кожнай малой ці вялікай групе наведвальнікаў Надзея цярпліва расказвае і паказвае ўсё, што створана ёю, мужам Віктарам Міхайлавічам і сынам Пятром. Нямногія выкарыстоўваюць у жыцці ўрокі Надзеі. А яна ўсё роўна, як лермантаўскі ветразь, не скараецца абставінам, шукае і шукае роднасныя душы, будзіць у людзях іх дрэмлючыя магчымасці, натхняе сваім прыкладам і зараджае кіпучай энергіяй. Пра Надзею-мастака многія зэльвенцы пачулі каля дзевяці гадоў таму. Як член Саюза майстроў народнай творчасці яна ўдзельнічае ў многіх абласных і рэспубліканскіх святах. Штогод Салейкі прыязджаюць і на Ганненскі кірмаш у Зэльву. Узгадаваная ў атэістычным асяроддзі, Надзея і не думала, што Бог выбраў яе даўно і моцна на яе спадзяваўся. Тады, калі яна, не маючы за плячамі нават пачатковай мастацкай адукацыі, замахнулася на Глебаўскае мастацкае вучылішча. Тады адчуваючы незадавальненне ад маскультуры, вырашыла заняцца зусім невядомай для яе справай у тэхніцы глінянага пано. Тады, калі пачала агучваць свае першыя вершы. І тады, калі, не ведаючы нотнай граматы, амаль не маючы голасу, раптам атрымала голас опернай дзівы. Або, зусім нядаўна, калі жанчына ўзялася за новую, зусім не жаночую справу – выраб драўляных скульптур. І ніколі Надзея не падвяла Творцу: пастаянна ўдасканальвала і ўдасканальвае сваё майстэрства. Вось з такой жанчынай-цудам і адбылася ў апошні дзень Тыдня маці сустрэча ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Быў падрыхтаваны відэапаказ яе шматлікіх гліняных пано і драўляных скульптур. Але асноўную ўвагу запрошаных на сустрэчу старшакласнікаў СШ № 2 і дарослых чытачоў бібліятэкары звярнулі на паэтычны дар Надзеі. Была для гэтага добрая нагода: сёлета «Брэсцкая друкарня» выдала першы зборнік вершаў Надзеі Пятроўны – «Перекресток». Першае паэтычнае дзіця На-дзеі Салейка благаславіла на шырокую дарогу да чытачоў слынная гараднічанка Данута Бічэль. У пасляслоўі да рэдагаванага ёю зборніка яна піша: «У вершах На-дзеі апяваюцца людскія пачуцці: дабрыня, любоў, чысціня адносін паміж людзьмі. Традыцыйныя рыфмаваныя радкі ўносяць у душу спакой, гармонію, высокі сэнс і лад!». Складаецца зборнік з дзвюх раздзелаў: «Страна Поэзия» і «Я слышу голос…». Як у адной, так і ў другой частках – вершы на дзвюх дзяржаўных мовах. І абедзве мовы далі Надзеі магчымасць выказаць самае патаемнае, сваё, пра што «за тебя ни один не скажет». Знаёмства з Надзеяй-паэткай пачалося з верша, што даў назву першай частцы: Среди шести материков Живет один необычайный, Как всё на свете, не случайный – Ветрами сотканный из слов. *** Звучит гармония веков Лишь ей понятным шифром. Среди шести материков Один – с царицей рифмой. *** Стряхните пыль земных дорог, Входящие в обитель Среди шести материков… Останьтесь и живите! Скарыстаўшы заклік застацца ў краіне Паэзіі, вядучыя Валянціна Масюк і Наталля Цынс пачалі знаёміць прысутных з некаторымі вершамі. Іх чыталі то бібліятэкары Алена Кароль і Людміла Гайдук, то сама Надзея. Прадстаў- ляючы кожны верш, вядучыя пад-крэслівалі сувязь паэзіі аўтара з яе багатым унутраным светам, жыццёвым лёсам. Напрыклад, пра верш «О большинстве» рэзюмавалі, што Надзея ўцякла ад «большасці» – з фабрыкі мастацкіх вырабаў – у меншасць, да любых мужа і сына, якія не асудзілі яе, а падтрымалі бунтоўную натуру творцы. «Калі б не падтрымка мужа, а потым і сына, – прызнаецца На-дзея, – адна я не змагла б дасягнуць таго, чаго мы дасягнулі ўсе разам! Калі ў доме суладдзе, а тваю працу не толькі ўхваляюць, але і ўносяць у яе значны ўклад, – жывеш і дзякуеш за ўсё Богу». Муж Надзеі Пятроўны вельмі многа зрабіў для станаўлення жонкі як майстра глінянага пано. Ён і гліну прывозіў, рыхтаваў да належнага стану, і абпальваць вырабы дапамагаў, і рамкі для карцін ствараў, і адшукваў у лесе прыродны матэрыял, які Надзея ўключала ў свае фантастычныя задумкі. І ад дамашняй справы амаль цалкам вызваляў. А калі ўсур’ёз захапілася яго палова паэзіяй і музыкай, тут ужо Віктар Міхайлавіч яшчэ большы груз хатніх спраў усклаў на свае плечы. На гэты конт у Надзеі ёсць прысвечаны мужу верш «Назойливые рифмы», які нарадзіўся ў адказ на яго пытанне «Сёння ў нас не будзе вячэры?». Супруг мой остался без ужина: Я с рифмами снова летала. Солидная дама, замужняя… Как будто забот в доме мало. А рифмы – они своевольники… Пристанут с вопросом на кухне, Повесят одежку на гвоздике, И лезут везде своим носом. *** А нынче весь день куролесили, Под вечер залезли на спину. Такой мне лапши понавешали, И вон не прогонишь – простынут. *** Ах, если б не Богом мне суженный, Прощающий вольность такую… Другой бы припомнил все ужины, Полеты… А мой – не ревнует. Развіваючы думку аб пад-трымцы адзін аднаго ў сям’і, На-дзея Пятроўна расказала пра «авантурны» ўдзел у конкурсе па вырабе драўляных скульптур. І яна, і муж вельмі любяць скульптуры ў скверы Зэльвы, не раз любаваліся імі. Вось і жыла падспудная думка самім зрабіць нешта падобнае. А тут пленэр у Ружанах. І даўні знаёмы Сяргей Худзяеў, добры разьбяр, пачаў угаворваць і Салейкаў прыняць у ім удзел. Запэўніваў, ведаючы няўрымслівасць Надзеі, што ў іх усё атрымаецца. І сапраўды атрымалася: яны сталі трэцімі ў тым творчым спаборніцтве! А Віктар Міхайлавіч, дапаўняючы жонку і адказваючы на пытанне вядучых, ці лёгка захоўваць мір у творчай сям‘і, па-філасоф-скі заўважыў: «Жанчыны ўвогуле вельмі ранімыя, а творчыя – тым больш. Таму стараюся зразумець сваю Надзею, падтрымаць, дапамагчы, не засяроджваць увагу на дробязях. Што паспяваю – раблю сам. Мужчыне трэба ўступіць, пайсці на кампраміс. Але ж згадайце і з Бібліі: «Мудрая женщина устраивает дом» (слова «устраивает» падкрэсліў асабліва – аўт.). Так што галоўнае – не вячэра ці пыл на паліцах, а мір у доме, суладдзе ў душах». На такія мужавы словы Надзеі нічога не заставалася, як агучыць прысвечаныя дарагому чалавеку радкі: Ты не даришь мне цветы, Ни шипы, ни розы, А я счастлива, что ты Уважаешь прозу. *** Прозаично суп кипит, Пыль лежит, как иней, Прозаично пол не мыт В коридоре длинном. *** Я бы сделала сама, Мне ведь неприлично. Ты щадишь меня любя – Очень прозаично. («Ты не даришь мне цветы») «Творчыя людзі, – працягваюць вядучыя, – часта адчуваюць непаразуменні з навакольным светам. Свет не хоча зразумець «белых варон», асуджае, высмейвае, і ім вельмі цяжка сярод нас, прыземленых людзей. А ім не хочацца «сажай мазаць…крылаў за спіною». Адкуль узялася ў Надзеі непадобнасць да іншых, яна распавяла ў вершах пра бацьку: Бацька родам быў з Расеі, Не тутэйшы, не такі. Не хрысціўся ён, не сеяў Як усе – не з той рукі. І не мог змяшацца з людам Ці то, можа, не хацеў… Хто не мазаў яго брудам, Усё роўна – зіхацеў. Так яго выразна бачу – Толькі ў сэрца зазірну. Не пытай, чаму іначай, Як не ўсе, цяпер жыву. («Бацька») Удзячная Богу паэтэса стварае шмат духоўных вершаў. Ёй важна, каб кожны чалавек на зямлі зразумеў: маючы магутную падтрымку з нябёсаў, чалавеку неабходна заўсёды імкнуцца да дасканаласці: – Кто ты? – Просто человек. – Ты думаешь, что это – просто? – Чело – понятно, а вот век… Он должен с вечностью сравняться ростом. («Кто ты?») Старшакласнікаў СШ № 2, якія прысутнічалі на імпрэзе, Надзея і яе муж заклікалі сур’ёзна рыхтавацца да дарослага жыцця. Пераконвалі, як важна своечасова ад-крыць сваё прызванне і ісці сваёй сцяжынкай, не зважаючы на каменні пад нагамі. І – тварыць! Магчымасцей для гэтага – вялікае мноства! Надзея ўзгадала, як яны з мужам стваралі скульптуру, што ўпрыгожыла іх двор: скрыпача (дарэчы, вельмі падобнага да мужа мастачкі). Дык вось, бываючы ў Лешні, звярнулі ўвагу на дуб, што дзесяцігоддзямі ляжаў на пакінутай сядзібе. Апрацавалі па ўсіх канонах – і будзе ён стаяць стагоддзямі, нагадваючы спачатку ім, а потым іх нашчадкам аб чалавечых здольнасцях і магчымасцях. У Надзеі шмат сапраўдных залацінак сярод гумару. Параўнайце сур’ёзнае, філасофскае ў вершы «Простой вопрос»: К вам как вдохновенье приходит? И кто кого ждет? Вопрос незатейливый, вроде. Отвечу: – Оно здесь живёт. І вось гэтае жартоўнае: З кожным днём пісакаў меней, Не чытае іх народ. Кажуць, што ўцякло натхненне У суседні агарод. *** Што ж, чакаючым, нарэшце, З тымі мроямі рабіць? Мо, спачатку з печы злезці Ды хоць дзверы адчыніць? («Пра натхненне») Па просьбе прысутных у зале Надзея многа спявала. І аўтарскія песні, і на словы любімых паэтаў. Вельмі прыемна было пачуць у 200-гадовы юбілей М.Ю.Лермантава яго «Малітву» ў цудоўным выкананні таленавітай жанчыны. Перад выкананнем «Салаўя» Аляб’ева (уявілі дыяпазон магчымасцей Надзеі-спявачкі?!), майстар сказала: «У вершы Дэльвіга, што стаў асноваю раманса, была не вельмі радасная і добрая канцоўка. І кампазітар не ўключыў яе ў свой шэдэўр. Вось і я вам усім жадаю, каб кепскае, не пажаданае вы адкідвалі прэч, а добрае, светлае бераглі і развівалі». Узрушаныя гледачы сардэчна дзякавалі Надзеі. Алена Хацян, былая настаўніца лешняўскай дзяўчынкі, ганарыцца ёю, яе творчасцю і жаночай мудрасцю. Тамара Броска з кожнай сустрэчы з таленавітай зямлячкай зараджаецца бадзёрасцю, дабрынёй, спадзяваннямі на лепшае. Алена Букатая ўвогуле лічыць Надзею эталонам: «Яе ведае ўся Беларусь, а паглядзіце, колькі ў ёй сціпласці, павагі да людзей, дабрыні». Алена Новік у незвычайным захапленні ад убачанага і пачутага. «Такой шматгранна адоранай жанчыны і такой багатай духоўна цяжка знайсці дзе-небудзь яшчэ», – падвяла яна вынікі ўсім выказванням. Вось таму і запрасілі работнікі культуры Надзею ў знамянальны Тыдзень маці, што яна дастойна ўшанавання ва ўсіх іпастасях. Як дачка давяла да дасканаласці бацькавы прыродныя задаткі і дагле-дзела да вечнасці старэнькую маці. Як жонка стварыла ў доме суладдзе. Як маці выгадавала сына-пераемніка. Як творца дабіваецца вышынь і як мастачка, і як паэтка, і як спявачка. Як грама-дзянка праслаўляе нашу краіну сваім непаўторным талентам на многіх міжнародных святах. Як Божае дзіця дастойна нясе сваю абранасць. Если кто похвалами упорно смущает, Молчаливо отвечу на сладкую лесть: Я луна, я не солнце, я свет отражаю, Да и это, по правде, великая честь. («Если кто похвалами…») Яніна Шматко.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.