Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва
У рамках тэматычнага тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, у старшай групе №7 ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” быў праведзены занятак “Па старонках рускай і беларускай мовы” па адукацыйных абласцях “Развіццѐ маўлення і культуры маўленчых зносін” і “Развитие речи и культура речевого общения” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Занятак прайшоў цікава і весела. Дзеці з задавальненнем адправіліся ў “падарожжа” на цікавай краіне МОВА. На шляху ім сустрэліся прыпынкі “Знаёмства”, “Ветлівыя словы”, “Забаўлянкі і калыханкі”, дзе дзеці, прыпыніўшыся, уступалі ў зносіны на двух мовах: рускай і беларускай.
Асабліва выхаванцы любяць наведваць пакой бабулі Алены, якая цікава распавядала гісторыі пра словы, што гучаць аднолькава ці амаль аднолькава, але маюць розны сэнс у рускай і беларускай мовах: арбуз і гарбуз, дыван і диван, плётка і плётка і інш.

Выхавальнік актыўна выкарыстоўвала дыдактычныя гульні, малыя формы фальклору, вершы пра Беларусь, беларускую народную гульню “Торба”, чым садзейнічала стварэнню беларускамоўных выказванняў дзяцей, самастойных па задуме і моўным афармленні, папоўніла актыўны слоўнік дзяцей новымі беларускімі словамі (абрус, ганчар), спрыяла фарміраванню гукавой культуры і звязнага маўлення выхаванцаў.
У працэсе правядзення інтэрактыўнай гульні “Педагагічны рамонак” высветлілася, што выхаванцы не адчуваюць асаблівых цяжкасцей у час перакладу прапанаваных слоў з рускай мовы на беларускую.
Лічу, што мова педагога павінна быць адной з асноўных крынiц развiцця мовы дашкольнiка, узорам для маўлення дзяцей.
Вынікі рэфлексійнай гульні “Восеньскі настрой” сведчаць аб тым, што занятак прайшоў станоўча. Дзеці папоўнілі свой слоўнікавы запам новымі словамі і сказамі, што будзе ў далейшым спрыяць развіццю рускамоўнага і беларускамоўнага асяроддзя ў групе.
Алена ЧАК
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены