Технику на отдых

Да пачатку веснавых палявых работ у СВК “Сынка-вічы” заўсёды рыхтуюцца грунтоўна. 

А пачынаецца ўсё з па-станоўкі тэхнікі на доўгатэр-міновае захоўванне, якая з года ў год праводзіцца своечасова і якасна. Пацвяр-джэннем таму – па выніках раённага агляду машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў да работы ў зімовых умовах і падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ гаспадарка штогод сярод лепшых.

Як паведаміў галоўны інжынер кааператыва Віктар Шышлоўскі, ужо пастаўлены на захоўванне 2 камбінаваныя пасяўныя агрэгаты, 5 сеялак для сяўбы кукурузы і цукровых буракоў, 10 бульбакапалак, 7 прэспадбор-шчыкаў, 4 машыны для ўнясення арганічных угнаенняў, дыскатар і 8 з 12 збожжа-ўборачных камбайнаў. На ўсю тэхніку складаюцца дэфектовачныя ведамасці, у адпаведнасці з якімі для рамонту будуць набывацца запасныя часткі. У гаспадарцы распрацаваны і зацвер-джаны ўмовы аплаты працы на перыяд рамонту тэхнікі і пастаноўкі яе на захоўванне.

Кантроль за якасцю праводзімых работ пастаянна здзяйсняюць загадчыкі рамонтных майстэрань Уладзімір Сідорык, Мікалай Букаты і Мікалай Савошчык. Добрасумленна выконваюць пастаўленыя задачы газаэлектразваршчык Ігар Лебедзеў, слесар Уладзімір Ганічаў, механізатары Аляксандр Смаглей, Мікалай Жыліч, Валерый Валадашчык, Анатолій Эльяшэвіч, Аляксандр Пятраш і Дзмітрый Пузан.

Валерый ВОЙНА.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.