Тонна к тонне — весомый каравай

Тонна к тонне - весомый каравай

Уборачная кампанія ў Зэльвенскім раёне выйшла на фінішную прамую. На перыяд жніва палявы карпункт “Працы” ставіў сваёй мэтай аператыўна асвятляць ход уборкі, расказваць пра людзей, якія ад цямна да цямна шчыруюць на хлебных палетках. У сённяшнім рэпартажы мы раскажам пра справы і працаўнікоў сельгасарганізацый “Караліно”, “Славацічы” і “Міжэрычы”.

З клопатам аб жніве

Тонна к тонне - весомый каравай

На тэрыторыі збожжасушыльнага комплексу “КЗСВ-30” СВК “Караліно” сустрэліся са старшынёй гаспадаркі Алегам Бурдуком. Ён прыехаў пацікавіцца, як ідуць тут справы. Днём раней здарылася невялікая паломка, але сумеснымі намаганнямі аператары Мікалай Крокас, Уладзімір Іголка, Іван Голуб і Юрый Стрык яе хутка ліквідавалі. Пераканаўшыся ў рытмічнай рабоце комплексу, кіраўнік СВК накіраваўся на другі аб’ект жніва. “Даводзіцца дзейнічаць па прынцыпе: давярай, але правярай”, – адзначыў Алег Бурдук.

У гаспадарцы працуе шмат людзей, якім можна давяраць і быць упэўненым, што не падвядуць. Напрыклад, механізатары Мікалай Кулік, Станіслаў Кілейка і Юрый Янушка, якія працуюць на прэс-падборшчыках, сабралі ў рулоны амаль усю салому. Іван Маркоўскі, Аляксандр Куршук і Сяргей Кіцун рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых. Малады механізатар Віталій Мышэйка трактар “Беларус-3022” атрымаў некалькі гадоў таму. Па яго словах, у параўнанні з “МТЗ-1221”,  рулём якога кі-раваў раней, на новай тэхніцы працаваць намнога лягчэй. Яму кіраўніцтва гаспадаркі даверыла сяўбу азімага рапсу. З гэтай адказнай работай Віталій паспяхова спраўляецца.

Стараюцца і камбайнеры. Лепш гэта атрымліваецца ў Уладзіміра Кіцуна, які працуе на “КЗС-1218”. Экіпаж у складзе Віктара Садоўскага і Сяргея Масальскага крыху адстае ад лідара ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва. Але трэба ўлічыць і тое, што магутнасць іх ужо даўно не новага “КЗС-10К” некалькі меншая. Такім дуэтам мужчыны працуюць не першы год. Яны ведаюць адзін аднаго з дзяцінства: разам гадаваліся ў в.Кашалі, потым хадзілі у Каралінскую школу.

У чаканні сігналу за-стылі на полі аўтамабілі: вадзіцелі гатовы ў імгненне вока націснуць на педаль і рушыць да камбайна, каб падставіць кузаў пад зерневы струмень, які хутка высыпаецца з бункера. У гаспадарцы, а таксама і раёне, лідзіруе на адвозцы збожжа вадзіцель Казімір Палубінскі. Дабівацца такога выніку яму дапамагае вопыт і прафесійнае майстэрства. Працуе ў гаспадарцы з 1981 года. 

У СГФ “Славацічы” сярод камбайнавых экіпажаў лідарства ўтрымлівае Сяргей Гялежа. Не на многа адстаюць ад яго Сяргей Манчык з сынам Сяргеем.

– Сяргей Міхайлавіч – высакакласны спецыяліст, – так характарызуе механізатара галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Лучко. – Ён можа даць кансультацыю па любых пытаннях, якія тычацца ўборкі ці аб-слугоўвання тэхнікі. Сын Сяргей ужо не першы год працуе ў яго памочнікам. Кожнае лета, калі яшчэ вучыўся ў Ваўкавыскім сельскагаспадарчым каледжы, праводзіў з бацькам на камбайне. Цяпер юнак з’яўляецца студэнтам факультэта эканомікі Гро-дзенскага аграрнага ўні-версітэта.

Сярод вадзіцеляў у перадавіках Леанід Смурага. Жніво хутка закончыцца, але для Леаніда Пятровіча работа ў гаспадарцы заўсёды знойдзецца: будзе вазіць кукурузу на сілас, арганічныя ўгнаенні і іншыя грузы.  На ўборцы з палёў саломы старанна працуюць механізатары Васілій Смурага і Андрэй Чарнецкі. Прыемна было назіраць, як умела яны кіравалі трактарамі і валакушай.

ўраджайнасць зерневых сёлета некалькі меншая, чым у мінулым годзе. Як патлумачыла галоўны аграном гаспадаркі Іна Ляскевіч, гэта вы-клікана неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Пагэтаму міжэрыцкія хлебаробы стараюцца ўбіраць ураджай якасна, каб не пакінуць на полі ніводнага зярняці. Каб па-збегнуць страт ураджаю, камбайнеры заўсёды захоўваюць хуткасны рэжым і некалькі разоў праводзяць абавязковы агляд тэхнікі. Не ведаюць стомы перадавыя экіпажы ў складзе Аляксандра Фількіна і Івана Марцінчыка, Уладзіміра Арцюха і Дзміт-рыя Панасіка, Алега Буйко і Яўгенія Моўліка. Увесь ура-джай дастаўляецца на збожжасушыльныя комплексы “ЗСК-15” і “КЗСВ-30”. Сярод лепшых аператараў Іна Валер’еўна назвала Сяргея Карозу і Аляксандра Такарчыка, Віктара Кузняцова і Пятра Панасіка. На адвозцы намалочанага зерня вызначаюцца вадзіцелі Іван Ляцкі, Анатолій Мачок і Анатолій Вярстак. 

Прыступілі ў гаспадарцы і да сяўбы азімага рапсу. Гэтай работай на трактары з камбінаваным пасяўным агрэгатам займаецца вопытны механізатар Міхаіл Давыдоўскі. Плошчы для яго рыхтуюць Аляксандр Фількін і браты Аляксандр і Віктар Ляскевічы.

 

За майстэрства і волю


Не зважаючы на час і стомленасць, шчыруюць на хлебнай ніве хлебаробы сельгасарганізацый ”Караліно”, “Міжэрычы” і “Славацічы”. Для больш плённай працы зацверджаны ўмовы спаборніцтва, распрацаваны меры стымулявання лепшых работнікаў. 

Не забываюцца тут і аб такіх акалічнасцях, як захоўванне працоўнай дысцыпліны, тэхнікі бяспекі і якасці выкананых работ. Пры парушэнні нават аднаго з гэтых паказчыкаў 

удзельнікі спаборніцтваў пазбаўляюцца прэміі. Дарэчы, кожнаму камбайнеру на перыяд уборачнай кампаніі выдадзены тры талоны якасці, і іх неабходна захаваць да канца жніва чыстымі. У іншым выпадку можна застацца практычна з пустым кашальком.

З вынікамі сваёй працы ўдзельнікі жніва знаёмяцца штодзённа: спецыяльныя бюлетэні ўтрымліваюць інфармацыю аб выніках работы кожнага камбайнавага экіпажа і вадзіцеля. Таму ёсць магчымасць па-      раўнаць паказчыкі свае і калег.  

Пры падвядзенні вынікаў жніва не застануцца па-за ўвагай кіраўніцтва і прафкамаў машыністы збожжаскладоў, збожжасушыльных комплексаў, рабочыя звенні, занятыя на сціртаванні саломы, тыя, хто працуе ў мехмайстэрнях і сталовай, механізатары, занятыя на ворыве, і іншыя ўдзельнікі. Для кожнай катэгорыі працуючых распрацавана адпаведнае матэрыяльнае заахвочванне. Каб забяспечыць належныя ўмовы працы, у гаспадарках загадзя паклапаціліся аб спецвопратцы, мыйных сродках і ручніках для камбайнераў і іх памочнікаў. 

Усе, з кім давялося гутарыць у гэты дзень, задаволены гарачым харчаваннем. Да таго ж гатуюць работнікі сталовай вельмі сытныя стравы. Палюбілі механізатары галубцы і катлеты, халаднікі – у гарачыя дні, баршчы і супы. У СВК “Караліно” 

ўдзячнасць пачулі ў адрас Алены Раманчук, Любові Таболіч, Марыі Шэйка, якія ў гэты дзень падрыхтавалі смачны суп са шчаўя і падсмажаную каўбасу з пюрэ. Падвячорак у СВК “Міжэрычы” таксама прыйшоўся да спадобы камбайнерам і вадзіцелям. Раздатчыца Надзея Буйко частавала вялікімі порцыямі, якія складаліся з 200-грамовай катлеты і маладой бульбы. 

На палях гаспадарак пастаянна прысутнічаюць супрацоўнікі РАНС. У “Міжэрычах” пажарнае забеспячэнне суправаджаецца ўласнымі трактарамі “МТЗ-82”, “МТЗ-1221”. Па словах старшыны ўнутранай службы Сяргея Карнея, які нёс дзяжурства на полі СГФ “Славацічы” каля вёскі Пічукі, работа – вельмі адказная (асабліва ў спякотныя дні). Да таго ж, у матэрыяльным плане – стымуляваная: кожны супрацоўнік РАНС, які забяспечвае пажарную бяспеку ў час уборачнай кампаніі, будзе адзначаны грашовай прэміяй.  

 

Рамантыка “бітвы за ўраджай”


Сцеблапад’ёмнікі беражліва, нібы гаспадарлівыя рукі, загортвалі каласы ў самае “пекла” жаткі. Там яны ператвараліся ў сапраўдны віхур з пылу і зерня. Камбайн пыхцеў і гудзеў, глытаючы цэлыя кавалкі збожжавага поля. “Папярхнуўшыся”, здаваў назад, чакаў, а потым ізноў рваўся наперад, дзе хвалявалася бясконцае жоўтае мора, якое ўдалечыні злівалася з блакітным небасхілам.

Тонна к тонне - весомый каравай

Такая карціна адкрывалася з кабіны камбайна “Ліда-1300”, за штурвалам якога – малады камбайнер СГФ “Славацічы” Аляксандр Беразовік. У гаспадарцы ён першы год, але са сваімі абавязкамі спраўляецца выдатна.

 – У юнака ёсць жаданне працаваць, – расказвае галоўны аграном СГФ “Славацічы” Мікалай Лучко. – Як толькі прыйшоў у гаспадарку, адразу ж заняўся рамонтам камбайна, які за ім замацавалі. Самастойна замяніў рухавік.  

Сам жа камбайнер не любіць гаварыць пра свае заслугі – сціплы. Ды і час беражэ – на жніве кожная хвіліна дарагая. 

Тонна к тонне - весомый каравай

Тут жа на полі працаваў яшчэ адзін маладзёжны  экіпаж. Камбайнер Сяргей Гялежа ў гаспадарку прыйшоў адразу пасля заканчэння тэхнікума і ўжо 13 гадоў працуе механізатарам. Камбайнер вельмі задаволены сваім памочнікам Дзмітрыем Міхальчыкам. Хлопец адказны і старанны. У час летніх канікул вырашыў дапамагчы роднай гаспадарцы. Сяргей з павагай працягвае расказваць пра памочніка, зладжаную работу экіпажа, пра тое, як нязвыкла працаваць ужо без кампаніі. І зразумела чаму – удваіх і весялей, і спрытней. 

Магчыма, дзякуючы гэтаму, і маладзёжны экіпаж камбайна “CF-80” з СВК “Караліно” ў складзе Дзмітрыя Кіцуна і Аляксандра Лабовіча, нягледзячы на ўзрост, па намалоце ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў гаспадарцы. 

Віталій Мышэйка, у адрозненне ад іх, працуе тут ужо 11 год – адразу пасля заканчэння школы. Пачынаў калісьці памочнікам у бацькі, сёлета ўжо яму дапамагаў малодшы брат Яўгеній.

– У дзяцінстве звычайна хлопцы мараць стаць міліцыянерамі або лётчыкамі. А мне хацелася быць хлебаробам. Я з павагай стаўлюся да сваёй справы, хоць часам прыходзіцца цяжка. У пік жніва даводзілася сустракаць ноч у полі. Але нават у гэтым ёсць свая рамантыка. Зараз лягчэй. А ўвогуле, няма на што скардзіцца – нам ствараюць неабходныя ўмовы для плённай працы. 

З Віталіем згаджаецца і Аляксандр Ганчар – яшчэ адна “маладая зорка” гаспадаркі. Працуючы не адзін год у СВК, ён зарабіў сабе добрае імя. 

– Гэтым летам убіраю зерне на новым камбайне “КЗС-1218”, таму спраўляюся без памочніка. 

Хлопцы ствараюць прыемнае ўражанне: пасля размовы з імі разумееш, чаму наша краіна ідзе сваім упэўненым шляхам – немагчыма выцясніць з сэрца беларуса любоў да родных ніў.

Менавіта такія – залацістыя, густыя, агорнутыя стужкамі зялёных лясоў, нівы мы назіралі, пакуль ехалі на поле ў вёску Дзергілі СВК “Міжэрычы”. Тут на камбайне “КЗС-1218” дажынаў свой участак Дзяніс Сачок.

– Я ўжо не першы год на жніве. Раней працаваў з памочнікам. Калі набраўся вопыту, стаў спраўляцца адзін, – расказвае Дзяніс. – Ды і камбайн у мяне новы. У нас, маладых, ёсць невялікая перавага перад больш сталымі работнікамі – мы хутчэй вучымся, таму цяжка нам толькі першы час. 

Не паспеў хлопец выказаць сваю думку, як на поле прыехала машына з падвячоркам. Ветлівая раздатчыца хуценька накладвала порцыі, перадавала іх камбайнерам і жадала смачна есці. А есці, сапраўды, было смачна. Елі павольна. Не толькі таму, што смакавалі, але і таму, што падвячорак – яшчэ і кароткі адпачынак. 

І няхай сабе адпачываюць: мы ж едзем дахаты, а ім яшчэ прыйдзецца папрацаваць. Але на гэта хлопцы не скардзяцца – не ў правілах маладых, якія выраслі на зямлі і палюбілі яе ўсім сэрцам.



Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.