Тут наш дом

У жывёлагадоўлі – важнейшай галіне сельскай гаспадаркі – ёсць свае “зоркі”. Гэта старанныя працаўнікі, сапраўдныя майстры сваёй справы.

Тут наш дом

Менавіта такой з’яўляецца даярка фермы “Росцевічы” СВК “Кара-ліно” Валянціна Бандарэнка (на здымку). Цікава склаўся лёс жанчыны. Яе маці ў 60-я гады пераехала ў Чэчэна-Інгушэцію і працавала ў сельскай гаспадарцы. Пасля распаду Савецкага Саюза вырашыла вярнуцца на радзіму. З ёю прыехалі і дзеці: чатыры дачкі і сын. Усе яны на пэўны час аселі ў Слонімскім раёне. З часам сёстры перабраліся на Зэльвеншчыну і зараз паспяхова працуюць у СВК “Караліно”. “Патрэбна было жыллё, – тлумачыць свой пераезд Валянціна Мікалаеўна, – а ў гэтай гаспадарцы нашай сям’і адразу прадаставілі новы дом. Да таго ж і з працоўным калектывам пашанцавала  – заўсёды адзін аднаму прыходзім на дапамогу”. 

За тры гады працы ў сельгаскааператыве Валян-ціна Бандарэнка зарэкамендавала сябе сапраўдным майстрам высокіх надояў. Так, за 10 месяцаў гэтага года ад кожнай з замацаваных за ёй 39 кароў надаіла па 5152 кілаграмы малака. А гэта на 452 кілаграмы больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Перадавая даярка спадзяецца, што да канца года перавысіць шасцітысячную мяжу. Маладая, энер-гічная, яна і працуе хутка, вынікова. 

Вядома, як бы ні была механізавана праца даяркі, ручной работы яшчэ хапае. На гэтай жа ферме разам з Валянцінай працуе сын Яўгеній, які і дапамагае маці. А дома яшчэ адно надзейнае мужчынскае плячо: муж Вадзім – слесар даільных установак на новым комплексе – першы памочнік і ў любой хатняй справе.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.