На чарговым пасяджэнні савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі падведзены вынікі работы сферы культуры за 2016 год, акрэслены задачы на перспектыву.

  Год культуры на Зэльвеншчыне быў насычаны шматлікімі творчымі па-дзеямі: адкрыты музейны пакой Ганненскага кірмашу, царква Святой Жываначальнай Троіцы г.п. Зэльва ўключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з цэнтрам беларускай культуры г.Даугаўпілса, у раённым цэнтры ўпершыню прайшоў права-слаўны фестываль “Кла-дзезь” і г.д. Усяго праве-дзена больш за чатыры тысячы мерапрыемстваў. Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук, у мінулым годзе немалыя сродкі былі накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры, праведзены рамонтныя работы, абноўлены касцюмы творчых калектываў, набыты музычныя інструменты і апаратура. Пры аналізе дзейнасці ўстаноў культуры ўвага была засяроджана на неабходнасці крэатыўных падыходаў у арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў у аграгарадках раёна, пошуку новых форм іх правя-дзення. – У кожнай установе павінны праходзіць свае брэндавыя самабытныя мерапрыемствы, якія будуць цікавымі для мясцовых жыхароў, – акцэнтавала ўвагу прысутных Галіна Раманчук. – І гэта будзе самы дзейсны спосаб, з дапамогай якога мы зможам прыцягнуць людзей у глядзельныя залы. Тым больш што знакавымі для гэтага года з’яўляюцца такія даты, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтых дат, павінны прайсці на высокім узроўні. Аб дзейнасці раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праінфармавала намеснік дырэктара Вольга Саўко. Калектыў установы вялікае значэнне надае захаванню народных традыцый зэльвенскага краю, павышэнню культурнага абслугоўвання жыхароў раёна, прапагандзе здаровага ладу жыцця. Аматарскія калектывы і індывідуальныя выканаўцы сталі дыпламантамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фестываляў. Справаздачу аб рабоце раённай бібліятэкі зрабіла дырэктар Святлана Жамойціна. У мінулым годзе паслугамі бібліятэчнай сістэмы скарысталіся больш чым 10 тысяч чытачоў. Самыя запатрабаваныя ў зэльвенцаў паслугі чытальнай залы, выдача літаратуры камерцыйнага фонду, пошук прававой інфармацыі ў базе дадзеных “Эталон –WIN”, прадастаўленне чытачам месца для работы за камп’ютарам і іншыя. Размова таксама ішла пра распрацоўку і ўкараненне новых відаў платных паслуг, актыўную дзейнасць на інтэрнэт-прасторах. Пазастацыянарным бібліятэчным абслугоўваннем ахоплена больш чым 30 сельскіх населеных пунктаў раёна. Тым не менш, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка паставіў задачу забяспечыць кожнага жадаючага жыхара кнігай і перыядычным выданнем. А каб гэтага дасягнуць, трэба індывідуальна працаваць з кожным чытачом. Са станоўчага боку адзначалася работа дзіцячай школы мастацтваў. Установа вынікова працуе па трох накірунках – музычным, мастацкім і харэаграфічным. Выхаванцы школы – калектывы і індывідуальныя выканаўцы – займаюць прызавыя месцы на прэстыжных конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню. Сфера культуры Зэльвеншчыны – адна з лідараў у Гродзенскай вобласці практычна па ўсіх паказчыках. Аб гэтым сведчыць той факт, што па выніках работы ўстаноў культуры Гродзен-шчыны за 2016 год ад-дзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Зэльвенскага райвыканкама адзначаны Дыпломам ІІ ступені. – Важна не толькі дасягнуць такіх рэзультатаў, але і ўтрымаць іх, – адзначыў Валянцін Семяняка. – І ў нас для гэтага ёсць усё. Ёсць даволі цікавыя напрацоўкі, творчыя праекты. Ёсць добры кадравы патэнцыял, які будзе іх рэалізоў-ваць. Праўда, каб адпавядаць запытам сучаснага гледача, трэба старацца ісці ў нагу з часам, а то і на крок уперад. Завяршылася пася-джэнне ўзнагароджаннем лепшых работнікаў сферы культуры. Узнагароды атрымалі Ірына Вежнавец, Наталля Александровіч, Дзмітрый Іваноў, Вольга Мысліцкая,Ула-дзімір Сарокін, Лілія Амяльянчык, Марына Бусловіч, Вольга Камякевіч. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены