Тыдзень беларускай мовы і культуры прайшоў у дзіцячым садзе в. Ялуцавiчы
Савет педагогаў дзiцячага сада в. Ялуцавiчы вырашыў прысвяцiць Міжнароднаму дню роднай мовы цэлы Тыдзень беларускай мовы і культуры.

Першы тэматычны дзень “Мой родны кут, як ты мне мілы!” быў прысвечаны беларускім народным песням і танцам. Дзеці разам з музычным кіраўніком Таццянай Чарняк слухалі і самі спявалі песні на беларускай мове, выканалі танец “Бульба”.
Другі дзень прайшоў пад дэвiзам “Каб мова беларуская гучала”. Дзеці чыталі вершы на роднай мове. У трэці – кіраўнік фізічнага выхавання Валянціна Раманчык правяла фізкультурныя заняткі з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў.
На наступны дзень мы вырашылі арганізаваць свята беларускай бульбы. Пад кіраўніцтвам выхавальніка Ірыны Яскевіч яно атрымалася вясёлым і прынесла нашым выхаванцам станоўчыя эмоцыі.
Асабліва спадабаліся беларускія дранікі. У пяты, заключны дзень, дзеці пабывалі ў гасцях у беларускіх казак. З дапамогай выхавальніка Людмілы Вялічка яны падрыхтавалі інсцэніроўку казкі “Зайкава хатка”.
А потым прымалі ўдзел у казачнай віктарыне і такім чынам змаглі прымяніць веды, атрыманыя на занятках.
Загадчык дзіцячага сада в. Ялуцавічы Данута ЗАЯЦ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены