У бібліятэках Зэльвеншчыны да Сусветнага дня без тытуню прайшоў шэраг мерапрыемстваў
31 мая штогод адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. У рамках гэтага дня ў бібліятэках Зэльвеншчыны прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Бібліятэкары раённай бібілятэкі выйшлі на вуліцу, каб правесці акцыю “Мяняем цыгарэту на кнігу” і тым самым прапагандавалі здаровы лад жыцця. Яны прапаноўвалі прахожым абмяняць цыгарэту на кнігу і яшчэ ўручалі ім буклеты аб шкодзе курэння.
А наведвальнікі раённай бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з супрацьнікацінавым калажом “Кінь курыць – удыхні свабодна”. Таксама бібліятэкары раённай бібліятэкі праводзілі гутаркі “Дымная завеса”, на якіх распавялі юным чытачам, што цыгарэта – гэта той жа наркотык і пазбавіцца ад такой залежнасці вельмі складана.
У Каралінскай інтэграванай бібліятэцы для наведвальнікаў бібліятэкі аформлена выства-заклік “Пакаленне, якое не паліць: мы за жыццё без тытуню”.
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе былі закрануты вострыя праблемы барацьбы з курэннем падчас гадзіны здароўя “Тытунёвы дурман”.
На гадзіну цікавых фактаў “Навучыся адказаць “не” любой пачцы цыгарэт” запрасіла сваіх юных чытачоў бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі. Спачатку рабяты даведаліся аб шкодзе палення, затым склалі прыказкі на тэму здаровага ладу жыцця і патлумачылі іх сэнс. А самым цікавым для дзяцей было чытаць па ролям казку “Як Хруша хацеў стаць дарослым”.
На прыканцы кожнага мерапрыемства ўдзельнікі згаджаліся, што самай галоўнай прычынай адмаўлення ад цыгарэт з’яўляецца ўплыў курэння на наша здароўе і працягласць жыцця. Мы спадзяёмся, што пасля нашых мерапрыемстваў людзей, якія маюць гэтую дрэнную звычку стане намнога менш, а юныя нашы чытачы і блізка не падыдуць да цыгарэт.
Вольга КАМЯКЕВІЧ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены