У добры шлях! У зэльвенскім касцёле асвяцілі транспартныя сродкі (+Відэа)
Напрыканцы ліпеня каталіцкі касцёл адзначае ўспамін святога Кшыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў. З гэтай нагоды ў святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.
– Сёння пасля Богаслужэння асвяцілі свой аўтамабіль, веласіпед старэйшага сына і дзіцячую каляску малодшага, – расказала жыхарка Зэльвы Вольга Вавілава. – Лічыцца, што святы Кшыштаф абараняе не толькі ў час кіравання транспартам, але і ад цяжкіх хвароб, складаных жыццёвых абставін.
Удзельнікам дарожнага руху святар пажадаў шчаслівых дарог.
Наталля МАЦЮК



