У Дзярэчыне спраўлялі Масленіцу
Бягучы тыдзень для праваслаўных незвычайны. З года ў год напярэдадні Вялікага посту веруючыя праводзяць зіму, гукаюць вясну і святкуюць Масленіцу. Вясёлыя народныя гулянні праходзяць у многіх населеных пунктах раёна.
З выдумкай і фантазіяй было арганізавана святочнае прадстаўленне ў аграгарадку Дзярэчын. Падрыхтавалі яго работнікі мясцовага Дома культуры. Праводзіць зіму сабраліся і дарослыя, і дзеці. Яны ад душы весяліліся – спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды. На працягу ўсяго гуляння гучалі вясёлыя народныя і сучасныя песні.
Галоўны абрад провадаў зімы – спальванне пудзіла на вогнішчы – быў самай відовішчнай часткай святочнай праграмы. Прывілей правесці ў апошні шлях зіму дастаўся самым маленькім жыхарам аграгарадка.
Віктар МАКОЎСКІ.