У Галынцы адбылося свята ўшанавання перадавікоў жніва (фотарэпартаж)

Сёння ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Галынка» віншавалі перадавікоў уборачнай кампаніі-2019. Дажынкі адзначылі цырымоніяй узнагароджання і вялікім канцэртам.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар дзяржпрадпрыемства Уладзімір Юч. Пасля ён прыняў у свае рукі каравай з мукі ўраджаю 2019 года. Дарэчы, такі пачастунак чакаў і перадавікоў жніва.

За плённую працу каравай уручаны галоўнаму аграному прадпрыемства Бяляўскаму Мікалаю Канстанцінавічу. Падняўся на сцэну і брыгадзір вытворчай брыгады №2 Генадзь Францавіч Гарадок.

Прэміямі і караваямі былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу па ўборцы зерня і зернебабовых культур. У групе камбайнаў КЗС-1218 першае месца заняў экіпаж у складзе старшага камбайнера Гарбара Івана Яўгенавіча і памочніка Лазоўскага Дзмітрыя Валер’евіча, другое месца – камбайнер Шкнай Міхаіл Міхайлавіч.

За першае месца у групе камбайнаў Ліда-1300 узнагароджаны камбайнер Сцяцко Мікалай Ігнатавіч.

Віншаванні прынялі і вадзіцелі, занятыя на перавозцы зерня ўраджаю-2019. Першае месца атрымаў вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555 Лазоўскі Дзмітрый Валер’евіч, другое месца – вадзіцель аўтамабіля МАЗ-6501 Ламека Аляксандр Аляксандравіч, трэцяе – вадзіцель аўтамабіля КаМАЗ-43101 Кароль Юрый Аляксеевіч.

Узнагародзілі ў гэты дзень і загадчыкаў зернескладаў у вёсках Клімавічы, Вострава і аграгарадку Дзярэчын: Пянцяк Інэсу Яўгенаўну, Гарадок Жану Сяргееўну і Зінчанка Рыту Тадэвушаўну.

Да віншаванняў далучыўся і намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Лойка Сяргей Мікалаевіч. Ён выказаў словы падзякі ўсім, хто плённа працуе на зямлі, пажадаў ім моцнага здароўя, энергіі і дабрабыту.

Завяршыўся вечар вялікім святочным канцэртам. Госці слухалі вакальныя нумары, падрыхтаваныя ўдзельнікамі народнай эстраднай студыі «Рэтра».

«Пабольш бы такіх прыемных нагод, каб сабрацца ўсім разам і весела правесці час», – выказваліся жыхары аграгарадка і суседніх вёсак.

Алена ГАРБАЦЭВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены