У Крамяніцкім касцёле распачаліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да 400-гадовага юбілею парафіі Божага Цела

  У суботу парафія Божага Цела адзначае 400-гадовы юбілей. З гэтай нагоды ў касцёле святога Юрыя вёскі Крамяніца асабліва мнагалюдна. Тры апошнія дні тут праходзяць спецыяльныя набажэнствы, у час якіх вернікі духоўна рыхтуюцца да ўрачыстасці.  А дапамагаў ім у гэтым сваімі прамовамі ксёндз-канонік Андрэй Роўба.   У парафіі Божага Цела вельмі цікавая і прыгожая гісторыя, якую вернікі шануюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне. Яскравым сведчаннем гэтага стала рэканструкцыя падзей 400-гадоўвай даўнасці, калі на крамяніцкай зямлі пасяліліся Мікалай і Барбара Вольскія, якія і сталі роданальнікамі  ўзнікнення каталіцкай веры ў гэтай мясцовасці. Тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае прыхаджанамі пад кіраўніцтвам сястры Дароты, уразіла ўсіх прысутных у гэты дзень у святыні. На імправізаванай  сцэне, арганізаванай перад галоўным алтаром касцёла,  адна за адной разгортваліся самыя важныя падзеі з жыцця парафіі: першы візіт у Крамяніцу ксяндзоў-канонікаў, заснаванне тут шпіталю, катэхетычнай школы для юных прыхаджан і многае іншае. Па-сапраўднаму выглядалі сцэны з паўсядзённага жыцця нашых продкаў. Дакладна перадаць атмасферу той далёкай эпохі ўдалося з дапамогай касцюмаў, стылізаваных пад XVII стагоддзе. Удалае выступленне прыхаджан суправаджалася ўзнёслым спевам хору, літаратурна-музычнай кампазіцыяй на мілагучнай беларускай мове з элементамі народных танцаў. Сапраўдны народны тэатр, падумалася падчас фінальнага выхаду артыстаў.     На тэрыторыі касцёла з нагоды юбілею устаноўлена фігура аднаго са святых  пакравецеляў парафіі, якая будзе нагадваць прыхаджанам пра знакавую падзею. Выходзячы са святыні, падслухала размову групы пажылых жанчын, якія дзяліліся ўражаннямі і з гонарам адзначалі сваё непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкі сённяшняй урачыстасці. Пакуль будуць жыць сярод нас такія нераўнадушныя людзі, будзе існаваць наша духоўная спадчына і нацыянальная гісторыя.   Вчера святую Имшу возглавил бискур Юзеф Станевский. По этому поводу в храме собрались сотни верующих из окрестных деревень. Храм не мог  вместить всех желающих, поэтому Богослужение проходило на улице.  Затаив дыхание люди слушали слова бискупа, которые проникали в сердца. Он говорил искренне, не скрывая своей радости от того, что присутствует на таком торжестве. Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.