У ліку лепшых

1442 Не адну тысячу кіламетраў наматаў па палявых дарогах за сваё жыццё вадзіцель СВК “Міжэрычы” Іван МарЦІнчык. Іван Браніслававіч – чалавек мясцовы. У гаспадарцы працуе з 1986 года. Менавіта тады маладому шафёру, які толькі вярнуўся з войска, уручылі ключы ад старэнькага “ГАЗ-52”. Даволі шмат прыйшлося яму па-старацца, каб прывесці машыну ў належны стан. І толькі потым прыступіў да работы. Калясіў не толькі па раёне, але і за межамі яго. Атрыманы вадзіцельскі вопыт прыйшоўся дарэчы, калі перасеў на “ЗІЛ”. Асабліва, у перыяд уборкі ўраджаю. – Умела пад’ехаць да камбайна, загрузіцца, хутка адвезці зерне на збожжаток і вярнуцца назад, пры гэтым выканаць усе працэсы без страт – абавязкова будзеш сярод першых, – расказвае Іван Марцінчык. А калі ў роднай гаспадарцы, раёне падводзілі вынікі гарачай пары, з уласцівым сапраўднаму селяніну задавальненнем адзначаў: у агульным караваі ёсць і яго ўклад. Некалькі гадоў таму вадзіцелю даверылі самаходны апырсквальнік “Раса”. Беленькая, жвавая, надзвычай мабільная машына і выглядае элегантна, і ў рабоце функцыянальная. Іван Браніслававіч адзін паспявае правесці хімпраполку і падкормку азімых і яравых культур, унесці гліфасаты, прэпараты супраць шкоднікаў і хвароб. Усе даручаныя работы Іван Марцінчык выконвае якасна і ў тэрмін. Віктар МАКОЎСКІ.

Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельгаскааператыва! Сардэчна віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці АПК. Дзякуем вам за прафесіяналізм, самаадданасць справе, мудрасць і працавітыя рукі. Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, цудоўнага настрою, невычэрпнай жыццёвай энергіі, новых поспехаў і дасягненняў. Праўленне і прафкам СВК “Міжэрычы”.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.