У Міжэрыцкай базавай школе імя У.Ляха працуе аздараўленчы лагер “Планета “Здаравячок”

Не першы год у Міжэрыцкай базавай школе імя У.Ляха працуе аздараўленчы лагер “Планета “Здаравячок” з дзённым знаходжаннем. У сценах установы праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, конкурсы, экскурсіі, спартыўныя гульні. Для хлопчыкаў і дзяўчынак арганізоўваецца і працоўны дэсант, у час якога наводзіцца парадак ля помнікаў малой радзімы.

Шмат на нашай зямлі мясцін, якія ўвекавечваюць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Так, на тэрыторыі аграгарадка Міжэрычы размяшчаецца помнік загінуўшым землякам, у вёсках Тулава, Янаўшчына і Мэштавічы – брацкія магілы, у якіх пахаваны абаронцы радзімы ад фашысцкай навалы. У памятныя Дні тут праводзяцца кранальныя цырымоніі, якія не пакідаюць абыякавым нікога. Круглы год навучэнцы школы, а зараз выхаванцы лагера, клапоцяцца аб тым, каб тэрыторыі пахаванняў заўсёды былі ў парадку, ля помнікаў ускладзены кветкі і вянкі. Удзячныя нашчадкі ўшаноўваюць памяць пра велічны подзвіг нашых гераічных воінаў і партызан, дзякуючы якім мы жывём у мірнай прыгожай краіне.

Выхавальнікі лагера Міжэрыцкай БШ імя У.Ляха Ніна Валадашчык, Аксана Трубей

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены