У зэльвенскім касцёле благаславілі вадзіцеляў і асвяцілі транспартныя сродкі
Каб шлях быў бяспечным, вернікі з малітвай звяртаюцца да св. Кшыштафа. У мінулую нядзелю, калі ўспамінаўся святы, у зэльвенскім касцёле благаславілі вадзіцеляў і асвяцілі транспартныя сродкі.
Згодна з біблейскай легендай, Кшыштаф звычайна прадстаўляецца з маленькім Іісусам на плячы і посахам у руцэ. Святы жыў каля Іярдана, пераносіў праз раку Хрыста і пілігрымаў, якія ішлі на Святую зямлю.
Св.Кшыштаф з’яўляецца таксама заступнікам маракоў і падарожнікаў. Да яго звяртаюцца ў час цяжкіх хвароб, складаных жыццёвых абставін, пры пагрозе стыхіі агню і вады. Апроч таго, ён засцерагае ад кішэнных крадзяжоў.
26 ліпеня лічыцца таксама днём святых Ёахіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
Наталля МАЦЮК.