У Зэльвенскім раёне працуе фотавыстава «Зэльвеншчына: учора і сёння»
226
Раённая выстава фотапраекта “Зэльвеншчына: учора і сёння” размясцілася ў фае райвыканкама. Фотавыстава з 80 здымкаў уключае сюжэты, якія найбольш ярка дэманструюць развіццё нашага раёна больш чым за 20 гадоў. Аб’екты сацыяльнай сферы, сельскагаспадарчай вытворчасці, магазіны і проста зэльвенскія вуліцы… Многія будынкі, якія трапілі ў аб’ектывы фотакамер, сёння выглядаюць зусім інакш. І справа не толькі ў іх абноўленым знешнім выглядзе. Хаця і гэта таксама падстава для гонару. Шмат зроблена для камфортнага і бяспечнага жыцця людзей, для ўдасканалення сацыяльнай сферы.
Праект дазволіць кожнаму наведвальніку выставы ўбачыць тое, што цікава менавіта яму і звязана з яго асабістым жыццём і вопытам. Супастаўляючы новыя і старыя здымкі, зэльвенцы змогуць як бы збоку паглядзець на шматлікія рэчы і асэнсаваць тое, што ў штодзённым жыцці не так проста паддаецца ўспрыманню. Фотаздымкі дэманструюць, як змянілася аблічча нашага краю, якая работа праведзена за гэтыя гады, каб людзі маглі лепш жыць, працаваць, вучыцца.