Учились секретари «первичек»
Сёлета многія працоўныя калектывы папоўніліся маладымі спецыялістамі. Некаторыя з іх выбраны сакратарамі пярвічных арганізацый БРСМ. Актывісты маладзёжнага руху сабраліся на чарговую нараду.
Адкрываючы сустрэчу, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання Іна Шаўцова пазнаёміла прысутных з новымі маладзёжнымі лідарамі, пацікавілася ўмовамі працы на першым рабочым месцы.
Былі ўзняты пытанні, якія датычыліся справаводства. Вопытам арганізацыі работы падзяліліся тыя сакратары “пярвічак”, якія ўзначальваюць іх не першы год.
Затым Іна Шаўцова пра-інфармавала моладзь аб павелічэнні памеру перыядычных узносаў (згодна з Уставам іх павінен уносіць кожны член БРСМ). Для школьнікаў іх памер складае 5000 рублёў, сельскай працоўнай моладзі – 10000 рублёў, гарадской – 20000 рублёў. Юнакам і дзяўчатам, жадаючым уступіць у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, трэба за-плаціць 20000 рублёў.
60% паступіўшых узносаў (па 20% пералічваецца ў цэнтральны і абласны камітэты) выкарыстоўваецца для мерапрыемстваў, якія ладзіць РК ГА “БРСМ”: дабрачынныя акцыі, спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, заахвочванне сакратароў пярвічных арганізацый і інш.
Галоўная задача, якую паставіла першы сакратар перад маладзёжнымі лідарамі, – прыцягненне юнакоў і дзяўчат у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.