Укладваюцца ў тэрміны
Чарговы наш рэйд – у СВК “Міжэрычы”. Па многіх паказчыках гаспадарка пакуль замыкае раённую зводку. Тым не менш, і ў міжэрыцкіх земляробаў ёсць станоўчыя моманты.
– Як і планавалі, да вызначанага тэрміну завяршылі сяўбу азімых зерневых культур на плошчы 1040 га, – расказвае галоўны аграном Іна Ляскевіч. – У першую чаргу, дзякуючы стараннай і напружанай працы механізатараў-сейбітаў Міхаіла Давыдоўскага, Віктара Трафімчыка і Анатолія Мачка. Своечасова рыхтавалі пасяўныя плошчы Аляксандр Фількін і Часлаў Юшкевіч.
Сеялі ў гаспадарцы ў асноўным насеннем першай рэпрадукцыі, а таксама элітай, 25 тон якой набылі ў элітгасах. Стараліся ўнесці патрэбную колькасць мінеральных і арганічных угнаенняў. На 970 га правялі хімпраполку азімых зерневых. Для барацьбы з пустазеллем унеслі гліфасаты на плошчы 995 га, у тым ліку 850 га – пад прапашныя. Гэтая важная работа працягваецца. На хімпраполцы і ўнясенні ядахімікатаў задзейнічаны механізатары Іван Пацалуйка і Іван Мартынчык. Уздымам зябліва займаюцца Аляксандр Фількін і Віктар Трафімчык – апрацавалі плошчу ў 340 га. Вядзецца ў гаспадарцы ўборка цукровых буракоў і кукурузы на сілас.
На кукурузным полі сустрэліся з загадчыкам участка Святланай Трафімчык. На гэтай пасадзе яна зусім нядаўна. Спраў у Святланы Іванаўны даволі шмат: раней у гаспадарцы былі два ўчасткі, цяпер – адзін. Ім і кіруе маладая жанчына.
– Кукуруза ў нас займае 461 га, з іх 391 – пойдзе на сілас, астатнія – на зерне, – тлумачыць загадчык участка. – Убрана амаль 99 % плошчаў. Ураджайнасць не радуе: з кожнага гектара атрымліваем па 172 ц зялёнай масы.
У размову ўключаецца галоўны аграном: “Прычына нізкага ўраджаю заключаецца ў тым, што вясной культура не даатрымала неабходнай колькасці азотных угнаенняў”.
Убіраецца кукуруза на сілас “Ягуарам-860” і “КВК-800”, на якіх працуюць вопытныя механі-
затары Сяргей Вароўскі і Мікалай Якаўчук. Зладжана вядзецца адвозка зялёнай масы: вадзіцелі Міхаіл Федзяня, Іван Ляцкі, трактарысты Станіслаў Штукель, Андрэй Заяц і прадстаўнік ААТ “Белнафтахім” Андрэй Агіевіц работу сваю выконваюць добрасумленна. У дзень нашага прыезду кукурузны канвеер – уборка-адвозка-закладка – працаваў арганізавана.
– На кормаўборачных камбайнах з Мікалаем Якаўчыкам працуем не першы год,– гаворыць механізатар Сяргей Вароўскі. – Таму справу сваю ведаем добра.
І сапраўды, ня-гледзячы на нізкі ўра-джай, у дзень яны ўбіраюць каля 600 тон кукурузы. На сілас яе закладваюць на цэнтральнай ферме. Трамбоўка зялёнай масы даручана механізатарам Івану Грудзінскаму і Рыгору Бычаку. Закладзена 6297 тон.
На днях завершаць уборку цукровых буракоў. Ураджайнасць гэтай культуры складае 353 ц/га. Свайго буракаўборачнага камбайна тут не маюць, таму прыходзіцца арэндаваць. Кожны дзень у гаспадарцы працуе буракапагрузчык з філіяла “Князева”.
Нягледзячы на пэўныя праблемы, міжэрыцкія земляробы імкнуцца выканаць пастаўленыя задачы. Таму працуюць у напружаным рытме.
Тэкст і фота
Віктара МАКОЎСКага.